Мікалай Парфір’евіч Абраменка
| Мікалай Парфір’евіч Абраменка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
| Папярэднік | Марфа Шаройка | ||||||
| Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў |
||||||
| Папярэднік | Мікіта Парашчанка | ||||||
| Пераемнік | Андрэй Куцак | ||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў |
||||||
| Папярэднік | Пётр Кавальчук | ||||||
| Пераемнік | Уладзімір Труноў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
3 мая 1909 |
||||||
| Смерць |
1968 |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | УКП(б) (з 1932) | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Ваенная служба | |||||||
| Прыналежнасць | СССР | ||||||
| Званне | |||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Мікала́й Парфі́р’евіч Абра́менка (1909, в. Ліпаўка, Магілёўская губерня — 1968) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Парфір’евіч Абраменка нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Ліпаўка Магілёўскай губерні[1].
У 1930 годзе скончыў Аршанскі педагагічны тэхнікум і гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[1].
З 1930 па 1932 год — настаўнік і дырэктар школы калгасу «Станіславава» Беларускай ССР[1].
З 1932 года па 1934 год — дырэктар і выкладчык Дубноўскага працоўнага факультэта Беларускай ССР[1].
З 1934 па 1938 год — загадчык Смалявіцкім раённым аддзелам народнай адукацыі Беларускай ССР[1].
З 1938 па 1941 год — у СНК Беларускай ССР[1].
З 1941 у РСЧА[1]. У гады ВАВ быў намеснікам камандзіра 195-й стралковай дывізіі па палітычнай частцы[2]. Вайну скончыў у званні "палкоўнік".
З лістапада 1945 па верасень 1952 года — старшыня выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета[1].
З верасня 1952 па ліпень 1954 года — старшыня выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета[1].
З 1956 па 1957 год — міністр прамысловасці мясных і малочных прадуктаў Беларускай ССР[1].
З 1957 па 1965 год — старшыня Беларускага рэспубліканскага Саюза спажывецкіх таварыстваў[1].
Мікалай Парфір’евіч Абраменка памёр у 1968 годзе[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Абраменка узнагароджаны[1]:
- Ордэнам Леніна,
- Ордэнам Чырвонага Сцяга,
- Ордэнам Багдана Хмяльніцкага II ступені,
- Ордэнам Айчыннай вайны I ступені,
- Ордэнам Чырвонай Зоркі.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991 (рус.). Праверана 10 чэрвеня 2014.
- ↑ Вылиток В. С., Лескин С. Ф. Новомосковская Краснознаменная. Боевой путь 195-й Новомосковской Краснознаменной стрелковой дивизии. Москва:Воениздат, 1979. 200 с. - старонка 78.
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Аршанскага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губерні
- Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
- Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Міністры мясной і малочнай прамысловасці БССР
- Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне
