Анатоль Яўгенавіч Андрэеў
Анатоль Яўгенавіч Андрэеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада створаная | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Бародзіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 верасня 1916 |
||||||
Смерць |
26 сакавіка 2005 (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Зінаіда Сямёнаўна (нар. 1920) | ||||||
Дзеці |
Валянціна (нар. 1945), Міхаіл (нар. 1948). |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Анато́ль Яўге́навіч Андрэ́еў (1 (14) верасня 1916, Рагачоў — 26 сакавіка 2005, Мінск) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, міністр аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР у 1963—1984 гадах. Герой Сацыялістычнай Працы (1976)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 (14) верасня 1916 года ў горадзе Рагачоў (цяпер Гомельскай вобласці) у сям’і чыгуначнага служачага.
У 1930 годзе скончыў 7 класаў школы. Працаваў пламбіроўшчыкам вагонаў на станцыі Жлобін (Гомельская вобласць). У 1933 годзе скончыў Аршанскую чыгуначную школу ФЗУ. Працаваў слесарам па рамонце паравозаў, качагарам, памочнікам паравознага машыніста, а з 1935 года — машыністам у паравозным дэпо станцыі Орша (Віцебская вобласць Беларусь). За выдатную працу быў узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку». Займаўся парашутным спортам у Аршанскім аэраклубе.
Вялікая Айчынная вайна
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені-жніўні года 1941 года, працуючы машыністам ў прыфрантавым раёне, удзельнічаў у перавозках войскаў і эвакуіруемай маёмасці, быў машыністам бронецягніка. У верасні 1941 года ў Маскве добраахвотна ўступіў у партызанскі атрад, які фарміруецца начальнікам паравознага дэпо станцыі Орша К. С. Заслонавым. 1 кастрычніка 1941 года атрад перайшоў лінію фронту ў Смаленскай вобласці і разгарнуў партызанскія дзеянні ў тыле ворага[1].
А. Я. Андрэеў быў у атрадзе намеснікам начальніка разведкі — намеснікам камісара атрада, а затым камісарам атрада[1]. У лістападзе лютым 1941—1942 года ў складзе дыверсійнай групы К. С. Заслонава прымаў актыўны ўдзел у падпольна-дыверсійнай дзейнасці на Аршанскім чыгуначным вузле, а затым у баях на тэрыторыі Віцебскай і Мінскай абласцей. Стаў да таго часу камісарам аб’яднаных партызанскіх атрадаў Бягомльскага раёна. За час працы ў тыле ворага удзельнічаў у арганізацыі аварый 6 цягнікоў, вывядзення з ладу 170 паравозаў, водазабеспячэння Аршанскага чыгуначнага вузла і паваротнага круга ў дэпо. У верасні 1942 года ў складзе аб’яднаных атрадаў выйшаў праз лінію фронту ў размяшчэнне савецкіх войскаў.
У снежні 1942-сакавіку 1943 года, знаходзячыся ў распараджэнні Беларускага штаба партызанскага руху, займаўся фарміраваннем, навучаннем і падрыхтоўкай парашутна-дэсантнага партызанскага атрада імя Камсамола Беларусі для дзеянняў у глыбокім тыле праціўніка[1]. 4 мая 1943 года разам з атрадам дэсантаваны ў тыл ворага. Да жніўня 1944 года ў якасці камісара і камандзіра гэтага атрада ваяваў на тэрыторыі Беластоцкай вобласці (цяпер — тэрыторыя Гродзенскай вобласці Беларусь).
Пасляваенны лёс
[правіць | правіць зыходнік]Пасля поўнага вызвалення тэрыторыі Беларусі ў канцы 1944 года быў накіраваны ў склад Камісіі ўпаўнаважанага Урада Беларускай ССР па перасяленню беларускага насельніцтва з тэрыторыі Польшчы, дзе прапрацаваў да заканчэння вайны. У маі 1945 года вярнуўся да сваёй прафесіі і стаў машыністам-інструктарам паравознага дэпо станцыі Мінск.
У 1946—1948 гадах — сакратар бюро партарганізацыі паравознага дэпо станцыі Мінск. Прыцягваўся да працы ў аператыўнай групе Саўнаркама рэспублікі па арганізацыі вывазу прамысловага абсталявання з Германіі ў Беларусь. У 1950 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу, а ў 1959 годзе — Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (завочна)[1].
Кіраўнік транспарту рэспублікі
[правіць | правіць зыходнік]У 1950—1960 — загадчык аддзела транспарту, дарожнай гаспадаркі і сувязі Упраўлення справамі Савета Міністраў Беларускай ССР. У 1960—1961 — першы намеснік, а ў 1961—1963 — начальнік Галоўнага упраўлення аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў Беларускай ССР[1]. У 1963 годзе Галоўнае ўпраўленне было пераўтворана ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР, і А. Я. Андрэеў быў прызначаны міністрам[1]. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў аж да выхаду на пенсію ў 1984 годзе.
У пачатку 1970-х гадоў пад яго кіраўніцтвам Міністэрства аўтамабільнага транспарту рэспублікі ўпершыню перайшло на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне, што дазволіла не толькі гарантаваць своечасовую выплату нарматыўных адлічэнняў у бюджэт, але і значна павысіць якасць работ і паслуг, знізіць іх сабекошт, палепшыць умовы працы і побыту транспартнікаў. Вынікі гэтага эксперыменту вывучаліся і шырока выкарыстоўваліся ў іншых галінах народнай гаспадаркі рэспублікі, а таксама ў шэрагу саюзных рэспублік.
За заслугі ў развіцці аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР, актыўную грамадскую дзейнасць і вялікі асабісты ўклад у арганізацыю партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны Андрэеву Анатолю Яўгенавічу Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 жніўня 1976 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
На пенсіі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля выхаду на пенсію актыўна ўключыўся ў працу Усесаюзнага савета ветэранаў вайны і працы. У 1987—1994 — старшыня Беларускага рэспубліканскага савета ветэранаў вайны і працы, з 1994 года — ганаровы старшыня Савета. У 1968—1988 — намеснік старшыні цэнтральнага праўлення Таварыства савецка-в’етнамскай дружбы і старшыня Беларускага аддзялення гэтага грамадства. З сакавіка 1987 года па красавік 1992 года з’яўляўся старшынёй Камісіі па справах былых партызан і падпольшчыкаў пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
Член ЦК Кампартыі Беларусі, намеснік старшыні Рэвізійнай камісіі Кампартыі Беларусі. Народны дэпутат СССР у 1989—1991 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР[1].
Жыў у Мінску. Памёр 26 сакавіка 2005 года. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (26.08.1976)
- 4 ордэна Леніна (14.11.1942, 5.10.1966, 25.08.1971, 26.08.1976)
- 2 ордэна Айчыннай вайны 1-й ступені (1.01.1944, 11.03.1985)
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1.01.1949)
- Медаль «За працоўную адзнаку» (23.11.1939)
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-2-й і й ступені
- Іншыя медалі
- Беларускі ордэн Айчыны 3-й ступені (12.30.1996)
- Польскі ордэн «Крыж Грунвальда» 3-й ступені
- В’етнамскі ордэн «Дружба»
Ганаровыя званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровы грамадзянін горада Орша (Віцебская вобласць)
- Ганаровы грамадзянін горада Шчучын (Гродзенская вобласць)
- Ганаровы грамадзянін Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Мінску на доме (вуліца Якуба Коласа, дом 7), у якім жыў А. Я. Андрэеў, 17 лістапада 2006 года ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Андреев А.Е. Былое. Воспоминания бывшего командира партизанского отряда. — Минск, 2004. — 248 с. — ISBN 985-6544-52-1.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Яўгенавіч Андрэеў на сайце «Героі краіны»
- Всероссийское родословное древо Архівавана 23 снежня 2009. (руск.)
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачове
- Памерлі 26 сакавіка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены КПСС
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Асобы
- Старшыя лейтэнанты СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Міністры транспарту БССР
- Народныя дэпутаты СССР ад Усесаюзнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Шчучына
- Ганаровыя грамадзяне Оршы
- Ганаровыя грамадзяне Мастоўскага раёна
- Члены ЦК КПБ
- Члены Рэвізійнай камісіі КПБ