Мірны (Магілёўскі раён)
Пасёлак
Мірны
|
Мі́рны[1] (трансліт.: Mirny, руск.: Мирный) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, за 18 км на поўдзень ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў-Крычаў.
Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург-Адэса, якая праходзіць побач пасёлка.
Рэльеф раўнінны, на паўночным усходзе мяжуе з лесам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў сакавіку 1965 года як цэнтральная сядзіба будаванай птушкафабрыкі. У 1969 годзе паселішча атрымала статус пасёлка і назву Мірны.
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаеца з трох кароткіх прамалінейных вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, злучаных завулкамі. На поўдзень — адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі рамешчаны сярод жылой забудовы.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У пасёлку працавалі адзяленне сувязі, дзіцячы сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх