Сідаравіцкі сельсавет (Магілёўскі раён)
| Сідаравіцкі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
| Уключае | 8 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Сідаравічы |
| Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 6 красавіка 1973 |
| Дата скасавання | 21 жніўня 1925 |
| Старшыня сельсавета | Пшанічная Алена Валер’еўна |
| Кіраўнік спраў | Курыленка Ірына Мікалаеўна |
| Насельніцтва (2019) | 1 348 |
|
|
|
| Тэлефонны код | +375 212 |
| Код аўтам. нумароў | 6 |
| Афіцыйны сайт | |
Сі́даравіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Сідаравічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. 21 жніўня 1925 года скасаваны, тэрыторыя далучана да далучана да Грудзінаўскага 1-га сельсавета Быхаўскага раёна і Слабодкаўскага сельсавета Лупалаўскага раёна.
6 красавіка 1973 года цэнтр Слабодкаўскага сельсавета Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР перанесены з вёскі Слабодка ў вёску Сідаравічы, сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1633 чалавекі[2], з іх 93,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1348 чалавек[4].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 8 населеных пунктаў (2009 г.):
| Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Насельніцтва, 2009[2] | Гаспадаркі, 2007 |
|---|---|---|---|---|
| Бароўка | вёска | 215 | 197 | 83 |
| Лыкава | вёска | 595 | 479 | 230 |
| Мірны | пасёлак | 250 | 229 | 101 |
| Новая Мілееўка | вёска | 115 | 111 | 62 |
| Пална | вёска | 74 | 78 | 40 |
| Сідаравічы | аграгарадок | 500 | 419 | 212 |
| Слабодка | вёска | 70 | 60 | 41 |
| Шылаў Вугал | вёска | 84 | 60 | 43 |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Былая царква ў вёсцы Сідаравічы (не пазней 1880).
- Былая паштовая станцыя на Беларускім паштовым тракце ў вёсцы Сідаравічы (1859).
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 26 лістапада 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.