Міхалі (Першамайскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Міхалі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 5 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218874111
Міхалі на карце Беларусі ±
Міхалі (Першамайскі сельсавет) (Беларусь)
Міхалі (Першамайскі сельсавет)
Міхалі (Першамайскі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Міхалі (Першамайскі сельсавет)

Міхалі́[1] (трансліт.: Michali, руск.: Михали) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. За 3 км на ўсход ад Гарадка, 2 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 36 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдні працякае ручай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 стагоддзя ў Болецкай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года да 4 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Болецкага сельсавета[2] (спачатку Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі, а з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці). У 1929 годзе адкрыта пачатковая школа. У 2000 годзе ў складзе калгаса імя Мічурына. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 7 двароў, 48 жыхароў (1920)
  • 76 жыхароў (1959)
  • 48 жыхароў (1970)
  • 10 гаспадарак, 13 жыхароў (2002)
  • 6 гаспадарак, 6 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]