Міхал Ляснеўскі
Міхал Ляснеўскі | |
---|---|
польск.: Michał Leśniewski, лац.: Michàél Leśniewski | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1776 |
Месца нараджэння | Беларусь |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1835 (59 гадоў) |
Месца смерці | Кракаў |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | тэалогія |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Міхал Ляснеўскі (польск.: Michał Leśniewski, лац.: Michàél Leśniewski; 29 верасня 1776, Беларусь – 15 кастрычніка 1835, Кракаў) – педагог, доктар тэалогіі і царкоўнага права; канцлер Полацкай езуіцкай акадэміі.
У Таварыстве Ісуса з 24 жніўня 1791 г. Вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1794-1796). Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Магілёве (1797-1798) і Полацку (1798-1799). Пасля курса тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1799-1803) накіраваны ў Пецярбург, дзе з 1803 па 1806 гг. займаў пасаду выхавацеля ў канвікце езуітаў. Прафесар філасофіі і матэматыкі (1806-1807 і 1808-1809) і тэалогіі і Св. Пісання (1809-1816) у Полацку. Даў абяцанні ў 1810 г. Дэкан факультэта філасофіі і вольных навук (1814-1815) і канцлер (1817-1820) Полацкай езуіцкай акадэміі[1].
Як прэфект акадэміі і захавальнік бібліятэкі разам са сваім сакратаром, прэфектам друкарні Вінцэнтам Жолудзем, захавальнікам музея Юзафам Цытовічам і прэфектам езуіцкіх школ Маўрыцыям Палонскім суправаджаў царскіх інспектараў, што пасля закрыцця акадэміі паўгады займаліся стварэннем кніжных каталогаў, а таму стаў "апошнім езуітам, які бачыў кніжную калекцыю акадэміі ва ўсёй яе велічы"[2].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) накіраваўся ў Італію. З 1824 г. служыў у Кракаве, дзе і памёр 15 кастрычніка 1835 г.[3]
Зноскі
- ↑ Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
- ↑ Kadulska, I. The (1812-1820). An Example of the Society of Jesuit’s Endurance / Jesuit Survival and Restoration: A Global History, 1773-1900 (Studies in the History of Christian Traditions), Robert Aleksander Maryks (Ed.) – p. 90.
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шчэрбік, Дз.В. Выкладанне юрыдычных навукау у езуіцкіх навучальных установах на Полацкай зямлі / Дз.В.Шчэрбік // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия D, Экономические и юридические науки: научно-теоретический журнал.- Новополоцк : ПГУ, 2012. – № 5. – С. 107-112
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
- Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – 517 s.
- Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820-1905. Cz. 2. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. – s. 518-1300.