Вінцэнт Жолудзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцэнт Жолудзь
польск.: Wincenty Żołądź, лац.: Vincentius Żołądź
Дата нараджэння 2 лістапада 1781(1781-11-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1834(1834-02-15)[1] (52 гады)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера багаслоўе
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэалогіі[d]
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Вінцэнт Жолудзь (польск.: Wincenty Żołądź, лац.: Vincentius Żołądź; 2 лістапада 1781 — 15 лютага 1834, Косава, Гуцульшчына, Украіна[2]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; доктар тэалогіі і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

13 жніўня 1799 г. уступіў у Таварыства Ісуса і з 1799 па 1801 гг. праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Вывучаў рыторыку ў Оршы (1801—1802) і нямецкую мову ў Дынабургу (1802—1803), а потым выкладаў у класе інфімы ў Віцебску (1803—1804) і Чачэрску (1804—1805).

У 1805—1807 гг. прайшоў курс філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме, пасля чаго зноў займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, гэтым разам — у Мсціславе (рыторыка і паэтыка, алгебра і геаметрыя, 1807—1808) і Магілёве (рыторыка і паэтыка, алгебра і геаметрыя, нямецкая мова, 1809—1809). У 1813 г. скончыў чатырохгадовы курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акадэміі, а потым праходзіў гадавы курс духоўнасці і ордэнскага права ў доме трэцяй прабацыі (апошняя прыступка перад манаскімі абяцаннямі) у Полацку. Працаваў у Віцебскім езуіцкім калегіуме (1814—1816). 15 жніўня 1816 г склаў апошнія зарокі[3].

З 1816 г. — у Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе выконваў абавязкі прэфекта школ і дэкана факультэта старажытных і сучасных моў (1817—1818), а потым — прэфекта полацкай езуіцкай друкарні (1818—1820)[3]. На апошняй пасадзе дамогся павелічэння колькасці выдадзеных падручнікаў і слоўнікаў, а таксама перавыдання твораў Пятра Скаргі і Тарквата Таса ў перакладзе Пятра Каханоўскага[4].

Пасля забароны дзейнасці Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Аўстрыйскую дзяржаву, дзе да апошніх дзён жыцця апантана вёў місіянерскую дзейнасць на тэрыторыі Львоўскай архідыяцэзіі (1821—1834)[5][6].

Памёр 15 лютага 1834 г. у Косаве.

Зноскі

  1. а б ŻOŁĄDŹ Wincenty // https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&q=ZOLADZ&f=1
  2. Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 118.
  3. а б Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  4. Kadulska, I. Pracownicy książki w Akademii Połockiej (1812—1820) / I. Kadulska // Acta Universitatis Lodziensis. Folia litteraria Polonica. 4(34), 2016. — s. 261.
  5. Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae Архівавана 13 ліпеня 2020..
  6. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 576—577.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — с. 204.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.