Маўрыцый Палонскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маўрыцый Палонскі
польск.: Maurycy Połoński
Дата нараджэння 22 кастрычніка (2 лістапада) 1780
Месца нараджэння
Дата смерці 17 (29) студзеня 1836 (55 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера багаслоўе і філалогія
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Маўрыцый Палонскі (польск.: Maurycy Połoński, лац.: Mauritius Połoński; 22 кастрычніка 1781, Рэчыца, Беларусь — 17 студзеня 1836, Цярнопаль, Украіна) — дзеяч каталіцкага касцёла, педагог.

29 студзеня 1796 г. уступіў у Таварыства Ісуса. 29 чэрвеня паступіў у полацкі навіцыят.[1] Пасля яго сканчэння — выкладчык інфімы і французскай мовы ў Дынабургскім (1798—1800) і Полацкім езуіцкіх калегіумах (1802—1803). Таксама ў Полацку прайшоў курс філасофіі (1800—1802)[2].

Працаваў у Віцебску, дзе ўзначальваў канвікт і выкладаў французскую (1803—1804) і рыторыку (1804—1805)[3]. З 1805 па 1809 гг. вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2] і некаторы час выкладаў у полацкіх езуіцкіх школах французскую мову (1805—1806). У 1805 г. склаў апошнія зарокі, а ў 1807 г. быў высвечаны на ксяндза. Выкладаў у Магілёве (эксперыментальная фізіка і архітэктура, 1809—1810) і Віцебску (архітэктура, 1810—1812). У 1813—1815 гг. — прафесар грэчаскай мовы ў Полацкай езуіцкай акадэміі. Прэфект езуіцкіх школ у Віцебску (1815—1819) і Полацку (1819—1820). Супрацоўнічаў з «Полацкім штомесячнікам»[3].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Цярнопаль. Выкладаў у адчыненым там калегіуме лаціну і грэчаскую мову (1821—1828)[4]. Займаўся прапаведніцкай дзейнасцю. Пабудаваў (1829) і ўтрымліваў гарадскі шпіталь[5].

Памёр у Цярнопалі 19 студзеня 1836 г.

Зноскі

  1. Gizycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. — S. 120.
  2. а б Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  3. а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  4. Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  5. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 658—659, 923.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.