Міхась Блісцінаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхась Блісцінаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1909(1909-10-19) ці 19 кастрычніка (1 лістапада) 1909
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 снежня 1982(1982-12-24) (73 гады)
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: сцэнарыст, перакладчык
Узнагароды:
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Міхась Блісцінаў (19 кастрычніка 1909, вёска Іванкава, Масальскі раён, Калужская вобласць — 24 снежня 1982) — беларускі сцэнарыст, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1910 г. з бацькамі пераехаў у Беларусь. Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1928 г. пачаў працаваць вясковым настаўнікам. У 1930—1932 гг. — студэнт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1933—1936 гг. — адказны сакратар рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». Скончыў сцэнарны факультэт Кінаакадэміі ў Маскве (1938). Працаваў рэдактарам на кінастудыі «Савецкая Беларусь». У час Вялікай Айчыннай вайны быў на штабной і палітрабоце ў 53-й арміі Паўночна-Заходняга і Стэпавага франтоў, з 1943 г. — у дывізійнай газеце 2-га Украінскага і Забайкальскага франтоў. У пасляваенны час працаваў ва ўстановах кінематаграфіі ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926 годзе з вершаў. З 1929 г. пісаў апавяданні і нарысы. Аўтар п’ес «Агні Палесся» (1931), «Трактар» (1931), «Мох» (1932), інсцэніровак «Ленінцы» і «Кастрычнік» (1932), «Грунт» (пастаўлена ў 1934), аповесці «Хітрасць» (альманах «Бальшавіцкая моладзь», 1934).

Напісаў сцэнарый мастацкага фільма «Строгая жанчына» (пастаўлены ў 1959), а таксама васемнаццаць сцэнарыяў дакументальных і навукова-папулярных фільмаў (фільм «Каларадскі жук» у 1965 г. адзначаны на Міжнародным кінафестывалі ў Браціславе дыпломам).

У перыядычным друку выступаў з рэцэнзіямі і артыкуламі па пытаннях кіно.

Пераклаў на беларускую мову «Крэнкебіль» А.Франса (1936), «Пятра Першага» А.Талстога (1940, скарочанае выданне для дзяцей), п’есу «Як гартавалася сталь» (паводле рамана М.Астроўскага, 1937), паасобныя п’есы А. Бруштэйн, Б. Тур, В. Любімавай і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».