Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (Герой Савецкага Саюза)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Васільевіч Аўдзееў
Дата нараджэння 2 (15) верасня 1913(1913-09-15)
Месца нараджэння в. Гарадзецк, Магілёўская губерня, Расійская імперыя[1]
Дата смерці 22 чэрвеня 1979(1979-06-22) (65 гадоў)
Месца смерці Масква, РСФСР, СССР[2]
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Гады службы 19321964
Званне
Генерал-маёр ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Медалі

Іншаземны ордэн

Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (2 (15) верасня 1913, Гарадзецк, Дрыбінскі раён — 22 чэрвеня 1979, Масква) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір эскадрыллі 6-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка Ваенна-паветраных сіл Чарнаморскага флоту), Герой Савецкага Саюза (1942), генерал-маёр авіяцыі (1957)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Васільевіч Аўдзееў нарадзіўся 15 верасня 1913 года ў вёсцы Гарадзецк Магілёўскай губерні[1] у сям'і селяніна. Жыў і вучыўся ў г. Ленінград.

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1932 года быў прызваны ў рады РСЧА. Вучыўся ў Ленінградскай ваенна-тэарэтычнай школе лётчыкаў, затым — у Варашылаўградскай ваенна-авіяцыйнай школе пілотаў.

З 1934 а служыў у Ваенна-паветраных сілах Ваенна-Марскога Флоту ў якасці пілота ў 24-й авіяцыйнай эскадрыллі.

У 1938 годзе ўступіў у ВКП (б).

З красавіку 1938 года Міхаіл Аўдзееў служыў у 1-й авіяцыйнай эскадрыллі ВПС Чарнаморскага флоту, дзе камандаваў звяном, а з красавіка 1940 года працаваў начальнікам штаба эскадрыллі. З жніўня 1940 года служыў у 32-м знішчальным авіяпалку ВПС Чарнаморскага флоту камандзірам звяна, а з лютага 1941 года — намеснікам камандзіра эскадрыллі.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне[правіць | правіць зыходнік]

З чэрвеня 1941 г. прымаў удзел у баях Вялікай Айчыннай вайны. Усю вайну ён служыў у 8-м знішчальным авіяпалку, якому ў красавіку 1942 года адным з першых палкоў у ВПС быў уручаны Гвардзейскі сцяг і які быў перайменаваны ў 6-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк. Ваяваў намеснікам камандзіра эскадрыллі, а са студзеня 1942 года камандаваў эскадрылляй.

Да чэрвеня 1942 а Міхаіл Аўдзееў зрабіў больш за трыста баявых вылетаў, у 63 паветраных баях збіў 9 самалётаў праціўніка, а таксама нанёс значны ўрон войскам праціўніка штурмавымі ўдарамі.

Указам № 858 Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 чэрвеня 1942 за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі капітану Аўдзееву Міхаілу Васільевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

У ліпені 1942 года быў прызначаны на пасаду намесніка камандзіра палка, з сакавіка 1943 года — выконваючы абавязкі памочніка камандзіра палка па лётнай падрыхтоўцы і паветранаму бою. З красавіка 1943 па лістапад 1944 года камандаваў 6-м гвардзейскім Севастопальскім двойчы Чырванасцяжным знішчальным авіяцыйным палкома. Браў удзел у абароне Адэсы, Севастопаля, Каўказа, у бітвах за Новарасійск і вызваленні Таманскага паўвострава, у Крымскай, Адэскай, Яска-Кішынёўскай аперацыях. За час вайны Міхаил Аўдзееў здзейсніў больш за пяцьсот баявых вылетаў, правёў звыш 90 паветраных баёў, збіўшы асабіста 12 самалётаў праціўніка і 6 у групе.

Пасляваенная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе скончыў акадэмічныя курсы афіцэрскага складу ВПС і СПА пры Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава. Выпрабоўваў многія тыпы рэактыўных самалётаў.

З мая 1945 па сакавік 1947 года служыў камандзірам 6-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі, з красавіка 1949 па красавік 1950 года — камандзірам 92-й змешанай авіяцыйнай дывізіі, а з красавіка 1950 па май 1951 года — камандзірам 601-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі.

З мая 1951 па лістапад 1953 года Міхаіл Аўдзееў працаваў намеснікам начальніка па лётнай падрыхтоўцы Вышэйшых афіцэрскіх лётна-тактычных курсаў, з лістапада 1953 па сакавік 1956года — памочнікам начальніка кіравання ВПС 8-га ВМФ, з сакавіка 1956 па верасень 1958 года — камандзірам 9-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса, з верасня па лістапад 1958 — 1-м намеснікам камандуючага 42-й паветранай арміяй, з лістападзе 1958 па красавік 1960 года — намеснікам начальніка авіяцыі Бакінскай акругі СПА, з ліпеня 1960 па жнівень 1961 года — начальнікам авіяцыі 8-й асобнай арміi СПА і са снежня 1961 па сакавік 1964 года — намеснікам камандуючага ВПС Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі — начальнікам аддзела баявой падрыхтоўкі і вышэйшых навучальных устаноў.

У адстаўцы[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіка 1964 года[3] генерал-маёр авіяцыі Міхаіл Аўдзееў сышоў у адстаўку. Жыў у Маскве, дзе і памёр 22 чэрвеня 1979 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках (участак 9-3).

У 1967 годзе выдаў мемуары пад назвай «У самага Чорнага мора». Яны распавядаюць пра гераічную службу савецкіх лётчыкаў у перыяд вайны, пачынаючы з абароны Адэсы і Севастопаля, і заканчваючы вызваленнем краін Усходняй Еўропы. Мемуары выйшлі ў трох частках.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Цяпер Дрыбінскі раён
  2. Цяпер Расія
  3. 3,0 3,1 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (Герой Савецкага Саюза) на сайце «Героі краіны» (Праверана 24 студзеня 2012)