Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Дарашэвіч)
Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч
Сцяг1-ы Міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР
1959 — 1968
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Мікалай Мяшкоў

Нараджэнне 6 (19) лістапада 1900
Смерць 28 студзеня 1968(1968-01-28) (67 гадоў)
Партыя Камуністычная партыя Савецкага Саюза
Адукацыя Беларуская сельгасакадэмія (1927)
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера геадэзія
Месца працы Беларускі політэхнічны інстытут
Бітвы
Узнагароды Ордэн Леніна

Міхаі́л Васі́левіч Дарашэ́віч (19 (6) лістапада 1900, Орша28 студзеня 1968) — беларускі савецкі вучоны-геадэзіст і дзеяч народнай адукацыі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954), прафесар (1961). Член КПСС з 1946 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям'і служачых. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў Беларускую сельгасакадэмію (1927).

У 19281929 гадах працаваў у Наркамаце земляробства БССР. З 1930 года на навукова-педагагічнай рабоце ў ВНУ і НДІ Беларусі. Загадчык кафедры геадэзіі (19331941, 19451959), дырэктар (1947—1959) Беларускага політэхнічнага інстытута.

У 19591968 гадах міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.

Член ЦК КПБ у 1954—1961 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1955—1962 гадах.

Узнагароджаны Ордэнам Леніна, 3 ордэнамі, медалямі.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навукова-метадычных прац па розных відах геадэзічных здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў Беларусі.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Яго імем названа адна з вуліц Мінска.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]