Міхаіл Кузьміч Дабрынін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхаіл Кузьміч Дабрынін
руск.: Михаил Кузьмич Добрынин
Дата нараджэння 23 студзеня 1889(1889-01-23) ці 1899[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1955(1955-07-08) ці 1955[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род дзейнасці філолаг
Навуковая сфера літаратуразнаўства, філалогія
Месца працы Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага, Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
Партыя

Міхаіл Кузьміч Дабры́нін (руск.: Михаил Кузьмич Добрынин; 23 студзеня 1889, Рослаўль8 ліпеня 1955, Масква) — вучоны, філолаг і літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (1951), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Рослаўль Смаленскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр раёна Смаленскай вобласці Расіі). У 1924 годзе скончыў Смаленскі ўніверсітэт, і адразу стаў прафесарам гэтага ўніверсітэта. У 1930—1931 гг. выкладаў у Маскоўскім універсітэце, у 1931—1937 гг. — загадчык сектара літаратуры народаў СССР Інстытута сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага Акадэміі навук СССР, загадчык кафедры ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага, выкладчык у вышэйшых навучальных установах Масквы. Таксама выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР (1946)[2].

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве[2].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. К. Дабрынін займаўся даследаваннямі праблем перыядызацыі гісторыі літаратуры народаў СССР, творчасці рускіх пісьменнікаў, даследаваў пытанні гісторыі старажытнай беларускай літаратуры.

18 студзеня 1944 года абараняў у БДУ доктарскую дысертацыю «Белорусская литература. Древний период». Адным з афіцыйных апанентаў на абароне дысертацыі быў Я. Колас, які напісаў станоўчы водгук. Аднак па выніках галасавання («за» — 5, «супраць» — 10, «устрымаліся» — 9, «не вярнулі атрыманыя бюлетэні» — 3) вучоны савет БДУ не прысудзіў Дабрыніну вучоную ступень доктара філалагічных навук.

У 1950 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю ў Маскве[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Против механистов и эклетиков. — М., 1931.
  • Беларуская літаратура: старажытны перыяд. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. — 305 с.
  • Общественное значение художественной литературы : Стенограмма публичной лекции … / д-р филол. наук М. К. Добрынин. — Москва : Знание, 1952. — 30 с.; 22 см. — (Всесоюзное общество по распространению политических и научных знаний. Серия 1; № 50).
  • Слова аб палку Ігаравым: паэма / уступны артыкул М. Дабрыніна. — Менск : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. Мастацкая літаратура, 1938. — 82 с.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Czech National Authority Database Праверана 9 мая 2022.
  2. 2,0 2,1 Новодевичье кладбище (руск.) 
  3. Творчество А. П. Чехова: Автореферат дисс. на соискание учен. степени д-ра филологич. наук / Ин-т мировой лит-ры им. А. М. Горького Акад. наук СССР. - М., 1950. - 40 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]