Перайсці да зместу

Міхаіл Пятровіч Калугін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Міхаіл Калугін
Поўнае імя Міхаіл Пятровіч Калугін
Нарадзіўся 20 лістапада 1994(1994-11-20)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 188 см
Вага 87 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Кыргызстан Мурас Юнайтэд
Нумар 3
Маладзёжныя клубы
2008 Украіна Металіст (Харкаў)
2009 Украіна Геліяс (Харкаў)
2010—2011 Украіна Усход (Харкаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2012 Украіна Ільічовец-2 (Марыупаль) 4 (0)
2012 Украіна Металіст (Харкаў) 0 (0)
2013—2014 Украіна Сталь-2 (Алчэўск)
2014—2015 Славакія Бодва (Молдава над Бодваў) 13 (0)
2015 Украіна Букавіна (Чарнаўцы) 4 (0)
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 40 (1)
2017—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (2)
2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 9 (0)
2019 Арменія Арарат (Ерэван) 7 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 3 (0)
2020 Украіна Чарнаморац (Адэса) 0 (0)
2020 Украіна Рух (Львоў) 0 (0)
2020 Украіна Гарняк-Спорт (Гарышні Плаўні) 5 (0)
2021 Украіна ЛНЗ (Чаркасы) 9 (1)
2021 Украіна Алімпія (Савынці) 4 (1)
2022—2023 Кыргызстан Абдыш-Ата (Кант) 49 (1)
2024— Кыргызстан Мурас Юнайтэд (Джалал-Абад)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2024.

Міхаіл Калугін (нар. 20 лістапада 1994, Харкаў) — украінскі футбаліст, абаронца кыргызскага клуба «Мурас Юнайтэд» з Джалал-Абада.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец харкаўскага футбола, на юнацкім узроўні выступаў за каманды «Металіст», «Геліяс» і «Усход». Пазней выступаў за «Ільічовец-2» і дубль «Металіста», у 2013—2014 гадах гуляў за «Сталь-2» у чэмпіянаце Луганскай вобласці. У 2014 годзе пераехаў у клуб другога славацкага дывізіёна «Бодва», адкуль вярнуўся праз год на радзіму, папоўніўшы склад чарнавіцкай «Букавіны». У снежні 2015 года пакінуў клуб.

У лютым 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Крумкачы»[2]. У сезоне 2016 быў асноўным левым абаронцам «Крумкачоў».

У сезоне 2017 заставаўся іграком асновы сталічнага клуба. 2 красавіка ў матчы першага тура супраць «Віцебск» забіў свой адзіны гол за «Крумкачы», якім прынёс клубу перамогу з лікам 1:0. У чэрвені 2017 года накіраваўся на прагляд у данецкі «Алімпік», які, аднак, скончыўся беспаспяхова[3]. Неўзабаве пасля вяртання з прагляду па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі»[4]. Пазней быў на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры», аднак не дамовіўся аб умовах кантракта і ў выніку вярнуўся ў «Крумкачы»[5].

У жніўні 2017 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскай каманды. У першай палове сезона 2018 не гуляў з-за траўмы, і ў жніўні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[7]. Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» далучыўся да «Іслачы», падпісаўшы пагадненне да канца 2019 года[8]. Стаў выступаць у стартавым складзе «Іслачы».

У лютым 2019 года перайшоў у армянскі «Арарат»[9], пакінуў яго ў чэрвені таго ж года[10]. У ліпені 2019 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром»[11] і ў жніўні падпісаў з ім кантракт[12]. Аднак, за «Дняпро» згуляў толькі ў трох матчах, значную частку прапусціўшы з-за траўм.

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», аднак у выніку пакінуў каманду і ў лютым стаў іграком адэскага «Чарнаморца»[13]. За клуб так і не згуляў з-за пандэміі COVID-19, з чэрвеня, калі аднавіўся чэмпіянат, апынуўся ў складзе львоўскага «Руха», дзе толькі заставаўся на лаўцы запасных. З верасня 2020 гуда гуляў у Першай лізе за «Гарняк-Спорт», пакінуў клуб у канцы года.

У 2021 годзе выступаў ва Украіне на аматарскім узроўні — спачатку за чаркаскі ЛНЗ, якому дапамог перамагчы ў аматарскім чэмпіянаце і аматарскім Кубку Украіны, а пасля за «Алімпію». У сакавіку 2022 года далучыўся да кыргызскага клуба «Абдыш-Ата», а ў студзені 2024 года перайшоў у «Мурас Юнайтэд».

  1. Mykhaylo Kalugin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Крумкачы" подписали 2-летний контракт с украинским защитником Калугиным (руск.). football.by (13 лютага 2016). Праверана 29 сакавіка 2024.
  3. Калугин не подошел донецкому «Олимпику» и вернется в «Крумкачы» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Михаил Калугин расторг контракт с "Крумкачами" (руск.). football.by (8 ліпеня 2017). Праверана 29 сакавіка 2024.
  5. Калугин не договорился с "Днепром" и продолжит выступать за "Крумкачей" (руск.). football.by (19 ліпеня 2017). Праверана 29 сакавіка 2024.
  6. Михаил Калугин стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (2 жніўня 2017). Праверана 29 сакавіка 2024.
  7. Калугин покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 жніўня 2018). Праверана 29 сакавіка 2024.
  8. Михаил Калугин присоединился к "Ислочи" (руск.). football.by (10 жніўня 2018). Праверана 29 сакавіка 2024.
  9. Защитник "Ислочи" продолжит карьеру в Армении (руск.). football.by (8 лютага 2019). Праверана 29 сакавіка 2024.
  10. Калугин покинул «Арарат» (руск.). by.tribuna.com.
  11. Футбол. Михаил Калугин тренируется с "Дняпром" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 13 жніўня 2019.
  12. Калугин пополнил состав "Дняпро" (руск.). football.by (10 жніўня 2019). Праверана 29 сакавіка 2024.
  13. Экс-защитник "Крумкачей", "Торпедо-БелАЗ", "Ислочи" и "Дняпро" Калугин подписал контракт с "Черноморцем" (руск.). football.by (21 лютага 2020). Праверана 29 сакавіка 2024.