Міхаіл Сцяпанавіч Варонін
Міхаіл Сцяпанавіч Варонін | |||
---|---|---|---|
руск.: Михаил Степанович Воронин | |||
![]() | |||
Дата нараджэння | 21 ліпеня (2 жніўня) 1838 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 20 лютага (5 сакавіка) 1903 (64 гады) | ||
Месца смерці | |||
Месца пахавання | |||
Грамадзянства | |||
Род дзейнасці | батанік, выкладчык універсітэта, мікрабіёлаг | ||
Навуковая сфера | альгалогія і мікалогія | ||
Месца працы | |||
Альма-матар |
|
||
Навуковы кіраўнік | Леў Сямёнавіч Цанкоўскі, Генрых Антон дэ Бары | ||
Член у | |||
Узнагароды |
|
Міхаіл Сцяпанавіч Варо́нін (руск.: Михаил Степанович Воронин; 2 жніўня 1838 — 5 сакавіка 1903) — рускі вучоны ў галіне батанікі, мікалогіі, фітапаталогіі. Акадэмік Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1898).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
М. С. Варонін нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1858 годзе скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў у Германіі, у Гайдэльбергу, затым пад кіраўніцтвам Г. А. дэ Бары ў Фрайбургу. Потым працаваў у Францыі. У 1861 годзе абараніў дысертацыю «Исследования над морскими водорослями» на ступень магістра. У 1869—1870 гг. М. С. Варонін прыват-дацэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1874 годзе яму прысуджана ступень доктара батанікі. У 1884 годзе абраны членам-карэспандэнтам імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук, у 1898 годзе правадзейным яе членам. 1879—1880 гг. М. С. Варонін правёў у Германіі.
Памёр М. С. Варонін у Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
М. С. Варонін з’яўляецца адным з заснавальнікаў антагенетычнага кірунку ў мікалогіі. Выявіў мікраарганізмы ў каранёвых клубеньчыках бабовых раслін. Даследаваў цыкл развіцця грыбоў. Яму належаць навуковыя працы па грыбных хваробах сельскагаспадарчых культур. У 1874—1880 гг. выявіў цыкл развіцця ўзбуджальніка кілы капусты.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 12.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Журнал «Санкт-Петербургский университет», № 26 (3650), 14 ноября 2003 года Архівавана 17 жніўня 2018. (руск.)
- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1838 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 1903 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург)
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Альголагі