Леў Сямёнавіч Цанкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леў Сямёнавіч Цанкоўскі
Tsenkovsky Lev Semyonovich.jpg
Дата нараджэння 1 (13) кастрычніка 1822
Месца нараджэння Варшава, Царства Польскае
Дата смерці 25 верасня (7 кастрычніка) 1887 (64 гады)
Месца смерці Лейпцыг, Германія
Грамадзянства
Род дзейнасці заолаг
Навуковая сфера батаніка, протазаалогія, бактэрыялогія
Месца працы Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, Наварасійскі ўніверсітэт, Харкаўскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт
Вядомыя вучні Э. К. Брандт
Член у
Узнагароды і прэміі

Леў Сямёнавіч Цанко́ўскі (1 кастрычніка (13 кастрычніка) 1822, Варшава — 25 верасня (7 кастрычніка) 1887, Лейпцыг) — польскі вучоны ў галіне батанікі, протазаалагіі і бактэрыялогіі. Доктар навук (1856). Член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук (1881). Ганаровы член Маскоўскага ўніверсітэта (1886).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Л. С. Цанкоўскі нарадзіўся ў Варшаве. У 1839 годзе скончыў Варшаўскую гімназію і ў якасці стыпендыята Царства Польскага паступіў у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, які скончыў у 1844 годзе са ступенню кандыдата навук і застаўся працаваць у ім. У 1846 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра. У 1847 годзе адправіўся на 2 гады ў складзе экспедыцыі ў Цэнтральную Афрыку. У 1850—1854 гг. прафесар на кафедры прыродазнаўчых навук Дзямідаўскага ліцэя ў Яраслаўлі, са снежня 1854 г. на кафедры батанікі Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1856 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «О низших водорослях и инфузориях». У 1859 годзе па стане здароўя знаходзіўся у навуковай паездцы ў Еўропе. У 1861 годзе афіцыйна выйшаў у адстаўку. З 1865 г. Л. С. Цанкоўскі — экстраардынарны прафесар батанікі ў Наварасійскім універсітэце (Адэса), з 1869 г. — прафесар ў Харкаўскім універсітэце. У 1880 годзе знаходзіўся ў навуковай экспедыцыі на Белым моры, дзе займаўся вывучэннем мікраарганізмаў. З 1881 года Л. С. Цанкоўскі — член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук. Знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Парыжы, займаўся вывучэннем вакцын супраць сібірскай язвы, распрацаваў уласную вакцыну. У 1883 годзе зноў вярнуўся ў Харкаў і арганізаваў бактэрыялагічную лабараторыю па вырабу вакцын, пазней пераўтвораную ў Інстытут мікрабіялогіі імя І. І. Мечнікава.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Л. С. Цанкоўскі займаўся даследаваннямі бактэрый, грыбоў, водарасцяў, антагенезу ніжэйшых раслін і жывёл, вывучэннем генетычнага адзінства расліннага і жывёльнага свету. Апісаў 34[1] новыя віды водарасцяў і прасцейшых. У час працы ў Парыжы стварыў вакцыну супраць сібірскай язвы.

Адзін з арганізатараў Наварасійскага таварыства даследчыкаў прыроды, галоўны ініцыятар стварэння ў Севастопалі біялагічнай станцыі.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • О самозарождении. — СПб., 1855.
  • Микроорганизмы. Бактериальные образования. — Харьков, 1882.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 84. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]