Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч
Дата нараджэння 19 лістапада 1897(1897-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1946(1946-11-24) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  Расійская імперыя СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19161946
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў 101-ы стралковы полк,
Омскае вышэйшае агульнавайсковае вучылішча,
58-ы стралковы корпус,
23-і стралковы корпус
Бітвы/войны Першая сусветная вайна,
Грамадзянская вайна ў Расіі,
Польска-савецкая вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч (19 лістапада 1897, вёска Кавалічы, Гродзенскі павет, Гродзенская губерня, цяпер вёска Кавалічы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць — 24 лістапада 1946, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр (4 чэрвеня 1940). Герой Савецкага Саюза (28 красавіка 1945)[1].

Пачатковая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч нарадзіўся 19 лістапада 1897 года ў вёсцы Малыя Кавалічы Гродзенскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, ў сям’і рабочага.

Скончыў няпоўную сярэднюю школу.

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Першая сусветная і грамадзянская вайны[правіць | правіць зыходнік]

У маі 1916 года быў прызваны ў рады Рускай імператарскай арміі.

Па заканчэнні вучэбнай каманды быў прызначаны на пасаду камандзіра аддзялення. У кастрычніку 1917 года чыне малодшага унтэр-афіцэра быў дэмабілізаваны з радоў арміі. Тады ж уступіў у шэрагі Чырвонай гвардыі і прызначаны на пасаду малодшага камандзіра ў чырвонагвардзейскім атрадзе. Знаходзячыся на гэтай пасадзе, прымаў удзел у падаўленні антысавецкага паўстання Данскога казацтва на чале з атаманам генералам А. М. Каледзіным у раёне Качэвані і Батайска.

У сакавіку 1918 года быў прызваны ў рады РСЧА і прызначаны на пасаду камандзіра ўзвода 18-га зводнага шпіталя і 43-га ваенна-санітарнага транспарту Паўднёва-Заходняга фронту  (руск.), у снежні 1919 года — на пасаду ваенкама санітарнай часткі 29-й брыгады 10-й стралковай дывізіі, а ў снежні 1920 года — на пасаду ваенкама 2-й брыгады гэтай жа дывізіі.

У 1920 годзе Грыгаровіч уступіў у шэрагі РКП(б).

З сакавіка па жнівень 1920 года ў ходзе савецка-польскай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на брэст-літоўскім і варшаўскім напрамках, у лістападзе 1920 года — у баявых дзеяннях супраць войскаў пад камандаваннем генерала С. Н. Булак-Балаховіча ў Беларусі, а вясной і летам 1921 года — у падаўленні паўстання  (руск.) пад кіраўніцтвам А. С. Антонава  (руск.) ў Тамбоўскай губерні. У сакавіку 1922 года дывізія была перадыслацыравана ў Туркестан, дзе вяла баявыя дзеянні па падаўленні басмачаства  (руск.) ва Усходняй Бухары  (руск.)[1].

Міжваенны час[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 1923 года Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч быў прызначаны на пасаду ваенкама 2-га Сібірскага стралковага палка (1-я стралковая дывізія), у верасні — на пасаду ваенкама 96-га Петраградскага стралковага палка (32-я стралковая дывізія), у кастрычніку 1926 года — на пасаду ваенкама 93-га стралковага палка, а затым — на пасаду камандзіра батальёна 92-га стралковага палка 31-й стралковай дывізіі.

У 1928 годзе скончыў курсы ўдасканалення камсаставу «Выстрал».

У сакавіку 1930 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 101-га стралковага палка (34-я стралковая дывізія), дыслакаванага ў Сызрані. У лютым 1932 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 21-га стралковага палка 73-й стралковай дывізіі, у снежні — на пасаду памочніка камандзіра гэтай дывізіі, у жніўні 1937 года — на пасаду начальніка Омскага ваеннага вучылішча, а ў жніўні 1939 года — на пасаду камандзіра 58-га стралковага корпуса.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1941 года 58-й стралковы корпус быў уведзены на тэрыторыю Ірана, дзе прыкрываў савецка-іранскую мяжу.

У чэрвені 1943 года генерал-маёр Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч быў накіраваны на вучобу на паскораны курс пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава, па заканчэнні якога з снежня 1943 года знаходзіўся ў распараджэнні Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава. Удзельнічаў у распрацоўцы аперацыі па штурму і вызвалення Тернополя на 1-м Украінскім фронце.

5 красавіка 1944 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 23-га стралковага корпуса (60-я армія, 1-ы Украінскі фронт), які ўдзельнічаў у Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі  (руск.) і вызваленні Львова, Будапешцкай аперацыі  (руск.) і вызваленні Будапешта, Венскай наступальнай аперацыі і вызваленні гарадоў Комарам і Комарна. За ўдзел у Браціслаўска-Брноўской наступальнай аперацыі  (руск.) і вызваленні Браціславы корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і ўдастоены ганаровага наймення «Браціслаўскі».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1945 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў ходзе Львоўска-Сандамірскай аперацыі, генерал-маёру Міхаілу Фролавічу Грыгаровічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3755).

Пасляваенная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны працягваў камандаваць гэтым жа стралковым корпусам у складзе Цэнтральнай групы войскаў  (руск.).

З мая 1946 года генерал-маёр Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч знаходзіўся на лячэнні ў Галоўным ваенным шпіталі, дзе 24 лістапада 1946 года і памёр ад цяжкай хваробы. Пахаваны на Увядзенскіх могілках  (руск.) (участак 4).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Воінскія званні[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імем Міхаіла Фролавіча Грыгаровіча названая вуліца ў Гродне[3].
  • Мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў вёсцы Кавалічы[3].
  • Мемарыяльная дошка таксама ўсталявана на будынку школы ў вёсцы Лаша Гродзенскага раёна, дзе ён вучыўся[3].

Зноскі

  1. а б Белорусская ССР. Краткая энциклопедия 1982, с. 171-172.
  2. Наградной лист. Подвиг народа. Праверана 28 лютага 2014.
  3. а б в Грыгаровіч, Міхаіл Фролавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі-Кадэнцыя. — С. 162. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2/

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Григорович Михаил Фролович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 171-172. — 737 с. — 50 000 экз.
  • Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т.1. — С. 162—164. — ISBN 5-901679-08-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]