Комарна
| Горад | |||||
| Комарна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| славацк.: Komárno | |||||
|
|||||
| 47°45′48″ пн. ш. 18°07′42″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна | |||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1075 | ||||
| Першая згадка | 1075 | ||||
| Плошча | 102,88 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 112 м | ||||
| Водныя аб’екты | Дунай і Ваг | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 035 | ||||
| Паштовы індэкс | 94501 | ||||
| Аўтамабільны код | KN | ||||
| komarno.sk | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Комарна (славацк.: Komárno, ням.: Komorn, венг.: Komárom) — горад на тэрыторыі Жытняга вострава ў паўднёва-заходняй Славакіі на Дунаі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У I стагоддзі на месцы Комарна ўзнікла рымскае паселішча Брыгеціа. У IV стагоддзі рымляне былі выцеснены варварамі. У VI стагоддзі сюды пранікаюць авары і славяне, у VIII стагоддзі тэрыторыя верагодна становіцца часткай Вялікай Маравіі. У IX стагоддзі тут з’яўляюцца венгры і ўжо ў X стагоддзі тут з’яўляецца першая венгерская крэпасць Камарум, сталіца аднайменнага камітата. Першае згадванне пра яе сустракаецца ў 1075 годзе.
У 1265 годзе Бела IV дае Комарна гарадскія правы. У XVI стагоддзі падчас войн з Асманскай імперыяй у Комарна будуецца магутная крэпасць — Старая Крэпасць. У XVII стагоддзі будуецца Новая Крэпасць. Комарна ніколі не быў узяты туркамі. Пасля спынення войн з XVIII стагоддзя Комарна становіцца адным з самых квітнеючых гарадоў Аўстрыі. У 1745 годзе Марыя Тэрэзія дае Комарна права вольнага каралеўскага горада. У 1870 тут дабудоўваецца сучасная крэпасць, адна з найважнейшых у Аўстра-Венгрыі.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі горад падзяляецца на дзве часткі. Большая трапляе ў склад Чэхаславакіі, меншая, Комарам, у склад Венгрыі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Год | 1995 | 2005 | 2015 | 2025 |
|---|---|---|---|---|
| Колькасць людзей | 37 876 | 36 596 | 34 333 | 31 560 |
| Розніца | −3,37 % | −6,18 % | −8,07 % |
| Год | 2024 | 2025 |
|---|---|---|
| Колькасць людзей | 31 880 | 31 560 |
| Розніца | −1,00 % |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Рэшткі старажытнарымскага ваеннага лагера Каламантыа
- Крэпасць Комарна
- Касцёл Св. Андрэя
- Касцёл Св. Разаліі
- Калегіум бенедыкцінаў
- Лютэранская кірха
- Кальвінісцкая царква
- Праваслаўная царква
- Сінагога
- Гістарычныя дамы і палацы
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Франц Легар
- Мор Іокаі
- Айван Райтман (1946—2022) — рэжысёр
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Комарна
Зноскі
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] — Bratislava: ŠÚ SR, 2026. Праверана 1 красавіка 2026.
- ↑ а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2026). Праверана 31 сакавіка 2026.