Міхаіл Фёдаравіч, цар і вялікі князь усяе Русі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Фёдаравіч, цар і вялікі князь усяе Русі
Michail I. Romanov.jpg
 
Нараджэнне: 12 ліпеня 1596(1596-07-12)
Масква, Маскоўская дзяржава
Смерць: 13 ліпеня 1645(1645-07-13) (49 гадоў) ці 12 ліпеня 1645(1645-07-12) (49 гадоў)
Масква, Маскоўская дзяржава
Пахаванне: Архангельскі сабор
Дынастыя: Дынастыя Раманавых
Бацька: Філарэт, Патрыярх Маскоўскі
Маці: Ксенія Іванаўна Шастова[d]
Жонка: Марыя Уладзіміраўна Далгарукава[d] і Еўдакія Лук'янаўна Стрэшнева[d]
Дзеці: Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі, Ірына Міхайлаўна[d], Ганна Міхайлаўна[d], Іван Міхайлавіч[d], Таццяна Міхайлаўна[d] і Васіль Міхайлавіч[d]
 
Аўтограф: Michael of Russia Signature.svg
Цар Міхаіл Фёдаравіч на паседжанні баярскай думы

Міхаіл Фёдаравіч (12 (22) ліпеня 159613 (23) ліпеня 1645) — першы рускі цар з дынастыі Раманавых.

Пры Барысе Гадунове Раманавы падвергнуліся няміласці. Сыны Мікіты Раманавіча, Фёдар, Аляксандр, Міхаіл, Іван і Васіль, былі пастрыжаны ў манахі і сасланыя ў Сібір у 1601 г. У 1605 г. Лжэдзмітрый I, жадаючы на справе даказаць сваяцтва з домам Раманавых, вярнуў са спасылкі застаўшыхся ў жывых членаў роду. Былі вернутыя Фёдар Мікіціч (у манастве Філарэт) з жонкай Ксеніяй Іванаўнай (у манастве Марфа) і дзецьмі, і Іван Мікіціч. Марфа Іванаўна з сынам Міхаілам пасяліліся спачатку ў кастрамской вотчыне Раманавых, сяле Домніне, а затым хаваліся ад пераследу польска-літоўскіх атрадаў у манастыры Св. Іпація каля Кастрамы.

21 лютага 1613 16-гадовы Міхаіл Фёдаравіч быў вылучаны Земскім саборам на царстваванне і зрабіўся родапачынальнікам дынастыі Раманавых. 11 ліпеня 1613 быў каранаваны ў Успенскім саборы Крамля. У маленства цара (16131619) краінай кіравалі яго маці вялікая старыца Марфа і яе родзіцы з баяраў Салтыковых, а з 1619 па 1633 — бацька — патрыярх Філарэт, які вярнуўся з польскага палону, што насіў тытул «Вялікага Гасудара». У 1625 годзе Міхаіл Фёдаравіч прыняў тытул «Самадзержца Усерасійскага». Пры двоеўладдзі дзяржаўныя граматы пісаліся ад імя Гасудара Цара і Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і всея Русі.

Дом Раманавых (да Пятра III)
Раман Юр'евіч Захар'ін
Анастасія,
жонка Івана IV Грознага
Фёдар I Іаанавіч
Мікіта Раманавіч Захар'ін
Фёдар Мікіціч
(патрыярх Філарэт)
Міхаіл Фёдаравіч
Аляксей Міхайлавіч
Аляксей Аляксеевіч
Соф'я Аляксееўна
Фёдар III
Іван V
Ганна Іванаўна
Кацярына Іаанаўна
Ганна Леапольдаўна
Іван VI
Пётр I Вялікі
(2-я жонка Кацярына I)
Аляксей Пятровіч
Пётр II
Ганна Пятроўна
Пётр III
Лізавета Пятроўна
Аляксандр Мікіціч
Міхаіл Мікіціч
Іван Мікіціч
Мікіта Іванавіч

У царстваванне Міхатла Фёдаравіча былі спынены войны са Швецыяй (Стаўбцоўскі мір 1617) і Польшчай (1634), адноўленыя адносіны з замежнымі дзяржавамі. 1631—1634 арганізацыя палкоў «новага ладу» (рэйтарскага, драгунскага, салдацкага). У 1632 заснаваны першы жалезаробчы завод пад Тулай.

Міхаіл Фёдаравіч памёр 13 ліпеня 1645 года ад вадзяной хваробы ва ўзросце 49 гадоў. Пахаваны ў Архангельскам саборы Крамля.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі