Міхаіл Фёдаравіч Меражынскі
Міхаіл Фёдаравіч Меражынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 чэрвеня (10 ліпеня) 1906[1] ці 1904[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1970[1] ці 1985[2] |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Род дзейнасці | урач, біяхімік, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, прарэктар |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | Пермскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя акадэміка Я. А. Вагнера, Казанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Федэральны даследчы цэнтр харчавання, біятэхналогіі і бяспекі ежы, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1942) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Уладзіміравіч Паладзін |
Узнагароды |
Міхаіл Фёдаравіч Меражы́нскі[3] (руск.: Михаил Фёдорович Мережинский; 10 ліпеня 1906, Бахчысарай — 31 ліпеня 1970) — вучоны ў галіне біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1942), прафесар (1942).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Бахчысараі. Працаваў на станцыі Слабодка Паўднёва-Заходняй чыгункі, у 1923—1925 гадах вучыўся на рабфаку Адэскага медыцынскага інстытута[4]. Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут у 1930 годзе, у 1930—1933 гадах у аспірантуры пры пры кафедры біяхіміі ў ім, у 1933—1934 гадах — асістэнт[4]. У 1934—1937 гадах аспірант Інстытута біялагічнай хіміі Акадэміі навук Украінскай ССР, у 1937—1938 гадах — старшы навуковы супрацоўнік. У 1938—1944 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры біяхіміі Пермскага медыцынскага інстытута, у 1944—1945 гадах — дырэктара Інстытута харчавання Акадэміі медыцынскіх навук СССР, у 1945—1950 гадах — загадчыка кафедры біяхіміі Казанскага медыцынскага інстытута[4].
З 1950 года М. Ф. Меражынскі ў Мінскім медыцынскім інстытуце — загадчык кафедры біяхіміі і адначасова (у 1963—1966 гадах) прарэктар па навуковай рабоце.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па акісляльна-аднаўленчых працэсах пры авітамінозах, абмене рэчываў пры інсулінатэрапіі, метабалічных парушэннях пры траўмах, парушэннях абмену рэчываў пры ненармальным харчаванні, ролі гармонаў і вітамінаў у забяспечванні біялагічнай аховы арганізма, біяхімічным стане клетачных і субклетачных мембран пры захворваннях.
Некаторыя працы:
- Механизм действия и биологическая роль витаминов. — Мн., 1959. (разам з Л. С. Чаркасавай)
- Обмен жиров и липидов. — М., 1961. (разам з Л. С. Чаркасавай)
- Основы клинической биохимии. — М., 1965. (разам з Л. С. Чаркасавай)
- Нарушения углеводного обмена при заболеваниях человека. — Мн., 1967
Зноскі
- ↑ а б https://www.bsmu.by/page/55/3122/
- ↑ а б в г д http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-312506&strq=l_siz=20
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Мережинский Михаил Федорович (27.06(10.07).1906-01.08.1970) Архівавана 10 ліпеня 2020. (руск.) // Сайт БДМУ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Меражынскі Міхаіл Фёдаравіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 337.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мережинский Михаил Федорович (27.06(10.07).1906-01.08.1970) Архівавана 10 ліпеня 2020. (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Таўрычаскай губерні
- Памерлі 1 жніўня
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў 1985 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі Адэскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Бахчысараі
- Памерлі 31 ліпеня
- Біяхімікі СССР
- Біяхімікі Беларусі
- Выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта імя акадэміка Я. А. Вагнера
- Выкладчыкі Казанскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДМУ
- Члены КПСС
- Нарадзіліся ў Крыме