Міхаіл Фёдаравіч Талкачоў
Міхаіл Фёдаравіч Талкачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1998 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Міхаі́л Фё́даравіч Талкачо́ў[1] (30 чэрвеня 1922, вёска Дубраўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці — 10 лістапада 1998, Палтава) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
М. Ф. Талкачоў нарадзіўся ў вёсцы Дубраўка (зараз у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1941 годзе скончыў 2 курсы Адэскага тэхнікума харчовай прамысловасці. 15 ліпеня 1941 года прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў Пензенскае артылерыйскае вучылішча. У дзеючай арміі з 6 чэрвеня 1942 года. Удзельнік баёў на паўночным, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у баявых дзеяннях у Цвярской вобласці, на тэрыторыі Літвы, Польшчы, Германіі, штурму рэйхстага.
Артылерыйская батарэя 185-га асобнага знішчальнага процітанкавага дывізіёна 171-й Ідрыцкай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі 79-га стралковага корпуса (3-я ўдарная армія, 1-ы Беларускі фронт) пад камандаваннем старшага лейтэнанта М. Талкачова вызначылася ў баях на подступах да Берліна. 22 красавіка 1945 года выйшла ў тыл праціўніка, перарэзала шашу і адбівала контратакі да падыходу савецкіх войскаў, не дазволіўшы нямецкім рэзервам прабіцца да Берліна.
Пасля вайны М. Ф. Талкачоў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую школу артылерыі. З 1972 года палкоўнік М. Ф. Талкачоў у запасе. Жыў у Палтаве. Памёр 10 лістапада 1998 года. Пахаваны на Цэнтральных могілках у Палтаве.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- Медаль «За адвагу»
- медалі
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Імя Героя на памятным знаку ў гонар 60-годдзя Перамогі ў Палтаве.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Талкачо́ў Міхаіл Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Талкачо́ў Міхаіл Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн — С. 497.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 519. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Фёдаравіч Талкачоў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 30 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Палтаве
- Пахаваныя ў Палтаве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Палкоўнікі СССР