Міхаіл Яўсеевіч Рабцаў
Міхаіл Яўсеевіч Рабцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 1989 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1941—1975 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Яўсеевіч Рабцаў (1923—1989) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Рабцаў нарадзіўся 4 чэрвеня 1923 г. ў горадзе Барысаве (цяпер — Мінская вобласць Беларусі). Скончыў 8 класаў школы і аэраклуб. У 1941 г. Рабцаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 г. ён скончыў Чарнігаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З сакавіка 1943 г. — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
Да мая 1945 г. гвардыі старшы лейтэнант Міхаіл Рабцаў камандаваў звяном 2-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 322-й знішчальнай авіядывізіі 2-га знішчальнага авіякорпуса 2-й паветранай арміі 1-га Украінскага фронту. За час свайго ўдзелу ў вайне ён здзейсніў 147 баявых вылета, асабіста збіў 15 варожых самалётаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 г. за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы лейтэнант Міхаіл Рабцаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 6062.
Пасля заканчэння вайны Рабцаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 г. ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1975 г. ў званні палкоўніка Рабцаў быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Маскве. Памёр 26 кастрычніка 1989 г., пахаваны на Траекураўскіх могілках Масквы.
Ганаровы грамадзянін Барысава. Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнамі Чырвонай Зоркі і «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, шэрагам медалёў.
Зноскі
- ↑ Міхаіл Яўсеевіч Рабцаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Быков М. Ю. Асы Великой Отечественной. — М.: Эксмо; Яуза, 2007.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. минск, 1984.
- Рабцаў Міхаіл Яўсеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 36. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Расстренин О. В. Расколотое небо. — М.: Эксмо; Яуза, 2007.
- Семёнов А. Ф. На взлёте. — М.: Воениздат, 1969.
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 26 кастрычніка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Лётчыкі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Ганаровыя грамадзяне Барысава
- Палкоўнікі СССР