Мішэль Камдэсю
Мішэль Камдэсю | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Michel Camdessus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jacques de Larosière[d] | ||||||
Пераемнік | Стэнлі Фішэр | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Renaud de La Genière[d] | ||||||
Пераемнік | Jacques de Larosière[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jean Boissonnat[d] | ||||||
Пераемнік | Jérôme Vignon[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 мая 1933[1][2][…] (91 год) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мішэль Камдэсю (франц. Michel Camdessus; нар. 1 мая 1933, Баёна) — французскі эканаміст, дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) з 16 студзеня 1987 да 14 лютага 2000 года (даўжэй за ўсіх на гэтай пасадзе).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і журналіста. Скончыў юрыдычны факультэт Парыжскага ўніверсітэта, Інстытут палітычных даследаванняў у Парыжы і Нацыянальную школу адміністрацыі.
Працаваў у генеральнай дырэкцыі народнай адукацыі ў Алжыры, міністэрстве фінансаў і эканомікі Францыі, быў фінансавым дарадцам пастаяннага прадстаўніцтва Францыі пры Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС) у Бруселі.
Вярнуўшыся ў 1968 годзе ў Францыю, заняў пасаду начальніка аддзела фінансавання прамысловых прадпрыемстваў у французскім казначэйстве. У 1971 годзе стаў намеснікам дырэктара, а з 1982 года — дырэктарам казначэйства.
Са снежня 1982 года па снежань 1984 года быў старшынёй Валютнага камітэта Еўрапейскай Эканамічнай Супольнасці. Адначасова займаў адказныя пасады ў Французскім банку. У жніўні 1984 года ён быў прызначаны намеснікам кіраўніка, затым у лістападзе 1984 года — кіраўніком Банка Францыі. У гэты ж перыяд быў адміністратарам Цэнтральнага банка краінаў Заходняй Афрыкі.
З 16 студзеня 1987 года — дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду. Пераабіраўся на гэтую пасаду тройчы. Сярод найбольш важных падзей яго знаходжання на пасадзе быў усходнеазіяцкі фінансавы крызіс. Пакінуў пасаду 14 лютага 2000 года.
25 жніўня 2009 года прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі прызначыў Камдэсю старшынёй камісіі па трэйдарскіх кампенсацыях. Мэта такога прызначэння — сачыць за прэміяльнымі выплатамі найбольш высокааплатным французскім трэйдарам з банкаў, якія атрымалі дзяржаўную падтрымку.
У цяперашні час — прэзідэнт Semaines Sociales de France, член савета дырэктараў Фонду Шырака і камісіі па Афрыцы, створанай Тоні Блэрам. Ён таксама з’яўляецца членам Папскай рады па пытаннях справядлівасці і міру.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «Манас» III ступені (25.05.1998, Кыргызстан) — за вялікія заслугі ў дасягненні фінансавай стабілізацыі і эканамічнага росту ў Кыргызскай Рэспубліцы
- Камандор Ордэна Ганаровага легіёна (30.10.2003)
- Вялікі афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна (02.04.2010)
- Вялікі афіцэр Ордэна Рэспублікі Кот-д’Івуар (2012)
- Вялікі крыж Ордэна «За заслугі» (Францыя)
- Кавалер Ордэна «За заслугі» (Францыя)
Зноскі
- ↑ Michel Camdessus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michel Camdessus // Babelio — 2007.
- Дырэктары-распарадчыкі МВФ
- Прэзідэнты
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Баёне
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
- Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя)
- Кавалеры французскага Ордэна «За заслугі»
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Эканамісты Францыі