Крысцін Лагард
Крысцін Лагард Christine Lagarde |
|||
![]() |
|||
|
|||
---|---|---|---|
з 5 ліпеня 2011 | |||
Папярэднік: | Дамінік Строс-Кан | ||
|
|||
19 чэрвеня 2007 — 5 ліпеня 2011 | |||
Папярэднік: | Жан-Луі Барлао | ||
Пераемнік: | Франсуа Баруан | ||
Партыя: | Саюз за народны рух[d] | ||
Адукацыя: | Універсітэт Парыж X - Нантэр | ||
Дзейнасць: | эканаміст, адвакат, дыпламат, палітык, synchronized swimmer, банкір, Міністр | ||
Нараджэнне: | 1 студзеня 1956 (62 гады) Парыж, Францыя |
||
Аўтограф: | ![]() |
||
Узнагароды: | |||
Крысці́н Мадле́н Адэ́т Лага́рд[1] (фр.: Christine Madeleine Odette Lagarde, народжаная Лалуэт[1] (Lallouette), 1 студзеня 1956, Парыж) — дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду (з 5 ліпеня 2011); раней — міністр эканомікі і фінансаў Францыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 1 студзеня 1956 года ў Парыжы ў сям'і ўніверсітэцкіх выкладчыкаў. Спачатку Крысцін абрала для сябе спартыўную кар'еру — уваходзіла ў зборную Францыі па сінхроннаму плаванню, стала бронзавым прызёрам нацыянальнага першынства. Пасля ранняй смерці бацькі спартыўная кар'ера была скончана. «Калі мне было сямнаццаць, я атрымала стыпендыю American Field Service (міжнародная структура, якая арганізуе абмен школьнікамі па ўсім свеце) і правяла цэлы год у Злучаных Штатах. Іншая краіна, чужая мова, іншая сістэма адукацыі спачатку выклікалі шок. А потым я зразумела, што значыць be global…».
Вышэйшую адукацыю атрымала ва Універсітэце Парыж X — Нантэр і ў Інстытуце палітычных навук.
З 1981 года працавала адвакатам у адной з найбуйнейшых у свеце юрыдычных і кансалтынгавых фірм — «Baker & McKenzie», Чыкага. 25 гадоў Крысцін Лагард прапрацавала ў «Baker & McKenzie», дзе зрабіла кар'еру і ў 1999 годзе стала першай жанчынай, якая ўзначаліла гэту арганізацыю. Пад кіраўніцтвам Лагард адвакацкі кабінет са штаб-кватэрай у Чыкага падвоіў свой абарот і зарабіў у 2004 годзе больш за $1 млрд. У 2002-м Wall Street Journal Europe паставіў Крысцін Лагард на пятае месца ў рэйтынгу выбітных дзелавых жанчын Еўропы. Да таго ж з 1995 па 2002 год яна працавала ў Цэнтры міжнародных і стратэгічных даследаванняў (Center for International & Strategic Studies), дзе ўзначальвала адну з камісій сумесна са Збігневам Бжэзінскім. У 2005 годзе былы прэм'ер-міністр Францыі Жан-П'ер Рафарэн угаворвае Лагард здзейсніць стромкі паварот у кар'еры — вярнуцца ў Францыю і заняцца палітыкай. Яна згаджаецца і займае пост дзяржсакратара па знешнім гандлі ў новым урадзе. У 2007 годзе Нікаля Сарказі давярае ёй партфель міністра эканомікі, фінансаў і занятасці, Лагард — першая жанчына на гэтай пасадзе. Дамінік Строс-Кан адклікаўся пра Лагард са скепсісам: «Для апісання нашых адносін з мадам Лагард слова «павага» наўрад ці падыходзіць, — гаварыў ён. — Яна некампетэнтная, гэта ўсяго толькі прыгожы фасад». Многіх Лагард шакавала сваёй амерыканскай шчырасцю. Праз некалькі месяцаў пасля прызначэння на пасаду міністра фінансаў яна заявіла публічна: «Калі бензін занадта дарагі, французам трэба перасесці на веласіпеды». Журналісты параўналі яе з Марыяй-Антуанэтай, вядомай сваёй фразай «Калі ў іх няма хлеба, няхай ядуць пірожныя!», і ахрысцілі яе Мадам Бестактоўнасць (фр.: La gaffe; «бестактоўнасць», сугучна прозвішчу Lagarde)[2]. Уваходзіць у лік самых уплывовых жанчын свету (рэйтынг «Форбс»). Гуляе ў тэніс. Маці дваіх сыноў.
Дырэктар-распарадчык МВФ[правіць | правіць зыходнік]
28 чэрвеня 2011 года выбрана дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду. Да выканання абавязкаў прыступіла з 5 ліпеня 2011 года[3].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крысцін Лагард
- Біяграфія Крысціны Лагард
- «Цэнтр Азіі»: Жаночы адказ — Крысцін Лагард можа стаць дырэктарам-распарадчыкам МВФ
|