Міхаіл Андрэевіч Блішч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. А. Блішч)
Міхаіл Андрэеевіч Блішч
Фатаграфія
Дата нараджэння 7 лістапада 1917(1917-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1966(1966-05-09) (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР
Род дзейнасці мастак
Жанр сцэнаграфія, пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Андрэеевіч Блішч (7 лістапада 1917, Заспа, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — 9 мая 1966, Мінск, Беларусь)  — беларускі мастак тэатра, жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1934 па 1938 год вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме у І. Ахрэмчыка, апасля у С. Нікалаева. З 1938 па 1956 гады працаваў мастаком Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, спачатку выканаўцам дэкарацый, потым пастаноўшчыкам.

Удзельнічаў у вайне супраць нацыстскай Германіі (1941—1945).

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1949.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у сцэнаграфіі, станковым жывапісу і графіцы. Выканаў афармленне оперных і балетных спектакляў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета: «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1949), «Алека» С. Рахманінава (1950), «Доктар Айбаліт» І. Марозава (1951), «Марынка» Р. Пукста (1956), «Жызель» А. Адана (1953), «Лаўрэнсія» А. Крэйна (1955). Аформіў драматычныя пастаноўкі «Пунсовая кветачка» І. Карнавухавай і Л. Браўсевіча (1952, тэатр Я. Купалы), «Гады вандраванняў» А. Арбузава (1954, Гомельскі абласны драматычны тэатр).

У станковым жывапісу напісаў пейзажы: «Купальскі вечар» (1960), «Саўгас „Аколіца“» (1961), «Дарога на Красную Паляну» (1962), «Стары Мінск» (сярэдзіна 1950-х), «Капры Салігорска» (пачатак 1960-х) і інш. Зрабіў насценную размалёўку «Дэман» (1958) у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.

Да станковой графікі дачыняюцца твор "Беларускі тэатр «Батлейка» (1959), эскізы дэкарацый спектакляў, эскізы касцюмаў для беларускіх танцавальных і харавых калектываў.

Браў удзел у мастацкіх выстаўках з 1939 г. Карціны Міхаіла Блішча неаднаразова экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1][2]. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў г. Мінску у 1969-м і 2017-м годзе[3]. Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, музеях Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

  1. И дольше века...(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018.
  2. ПЛЫНЬ ЧАСУ. Выстаўка твораў мастакоў Беларусі – юбіляраў 2017 года. Национальный художественный музей Республики Беларусь.
  3. ArtMuseum.by Торжественное открытие выставки "Михаил Блищ. К 100-летию со дня рождения

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы - Варанец / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭН, 1996. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]