Мацей Бутрымовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Бутрымовіч)
Мацей Бутрымовіч
польск.: Mateusz Butrymowicz
Мацей Бутрымовіч (гравюра XVIII ст.)
Мацей Бутрымовіч (гравюра XVIII ст.)
Герб «Тапор»
Герб «Тапор»
мечнік пінскі[d]
9 сакавіка 1780 — 25 лютага 1790
Папярэднік Міхал Сейфард[d]
Пераемнік Сымон Скірмунт[d]
суддзя гродскі пінскі[d]
1783 — 1785
падстароста пінскі[d]
з 20 сакавіка 1785
Папярэднік Ігнацы Куранецкі[d]
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
канюшы пінскі[d]
9 красавіка 1778 — 9 сакавіка 1780
Папярэднік Казімір Свяжынскі[d]
Пераемнік Станіслаў Фабіян Вэнгжэцкі[d]
лоўчы пінскі[d]
з 25 лютага 1790
Папярэднік Францішак Юзаф Куранецкі[d]

Нараджэнне 1745(1745)
Смерць 1814(1814)
Род Бутрымовічы
Бацька Якуб Бутрымовіч
Маці Настасся з Горчакаў
Жонка Крыстына з Лях-Шырмаў
Дзеці Юзэфа, Рычард, Ксаверы
Член у
Адукацыя
Дзейнасць картограф
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Мацей Якубавіч Бутрымовіч (польск.: Mateusz Butrymowicz,; 1745 — 1814) — падстароста і мечнік Пінскага павета, удзельнік Чатырохгадовага Сойма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік роду Бутрымовічаў герба «Тапор», сын Якуба і Настассі. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. Прыхільнік партыі гетмана Міхаіла Казіміра Агінскага.

З 1776 года паручнік пяцігорскіх войскаў ВКЛ. У 1778 намінаваны канюшым Пінскага павета. З 1780 — мечнік Пінскага павета, з 1783 — суддзя гродскі, а ў 1785 — падстароста пінскі.

У 1778 — разам з гетманам Агінскім з уласнай ініцыятывы распачаў будаўніцтва трактаў з Пінска ў кірунку Слоніма і Валыні[2].

У 1781 і 1786 быў дэпутатам Літоўскага трыбунала.

У сваім маёнтку Крыстынаў стварыў узорную гаспадарку, размясціўшы яе на асушаных балотах. Клапаціўся аб сваіх сялянах. Заснаваў школу для дзяцей рамеснікаў і сялян.

У самім Пінску Бутрымовіч пабудаваў палац у стылі класіцызму.

У 1784 скончыў будаўніцтва мухавецкага і целяханаўскага водных каналаў.

У 1788 — быў выбраны паслом на Вялікі Сойм у Варшаве. Уваходзіў у камісію па экзамінаванні скарбу ВКЛ, дэпутацыю экзамінавання справы аб абвінавачаных у бунтах. Выступаў за стварэнне ў Рэчы Паспалітай аўтаномнай праваслаўнай улады. Унёс на Сойм прапановы па паляпшэнні стану яўрэяў у Рэчы Паспалітай, пасля чаго стаў членам дэпутацыі па пытаннях яўрэяў[3]. Выступаў за перадачу адукацыі ў краіне ад Адукацыйнай камісіі да манаскіх ордэнаў. Прыхільнік Канстытуцыі 3 мая. Быў сябрам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі[4].

Пасля 1792 звестак пра Бутрымовіча амаль няма. Вядома, што жыў на Піншчыне. Памёр у 1810 ці 1814 г.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Крыстына Лях-Шырма

Быў жанаты двойчы. З першай жонкай, Крыстынай Лях-Шырмай (Krystyna Lach-Szyrma), была дачка Юзэфа, якая стала жонкай Міхаіла Орды. Сынам пары, унук Мацея Бутрымовіча, быў Напалеон Орда.

Таксама меў двух сыноў: Рычарда і Ксаверы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За заслугі ў наладжванні транспартных камунікацый быў узнагароджаны ордэнамі Белага Арла і Святога Станіслава.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Мацея Бутрымовіча насіла ў міжваенны час адна з пачатковых школ у Любліне (ток Пачатковая школа № 24 імя Люблінскіх партызан  (польск.)).

Зноскі

  1. а б Sejm-Wielki.pl — 2002.
  2. Andrzej Krajewski, Polskie drogi, serwis Motofakty.pl
  3. http://belisrael.info/?p=10126
  4. Adam Skałkowski, Towarzystwo przyjaciół konstytucji 3 maja, Kórnik, 1930, s. 68.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]