Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Г. Мызнікаў)
Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў
Дата нараджэння 21 лістапада 1924(1924-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 1999
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў (руск.: Михаил Герасимович Мызников; нар. 21 лістапада 1924, с. Баравінка, Заводаўкоўскі раён, Цюменская вобласць — 1999[1]) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1948 года.

Скончыў у 1956 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе. Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Працаваў у Ленпраекце, Белдзяржпраекце, Мінскпраекце, з 1962 па 1965 г. — начальнікам аддзела Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінгарвыканкама, з 1971 г. — кіраўнік архітэктурнай майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) : генпланы Магілёва (1981), Слуцка (1979), ПДП раёна вул. МясніковаНямігі, Фабрычнай (1960), праекты забудовы мікрараёна Харкаўская-1 (1962) у Мінску, вул. ГоркагаУльянаўскай (1981), мікрараёнаў № 4, 7 (1982) у Бабруйску, помнікі Я. Купалу і Я. Коласу на Вайсковых могілках у Мінску (1968), У. І. Леніну ў Бабруйску (1970), аднавяскоўцам у калгасе «Новы свет» Капыльскага раёна Мінскай вобласці (1971).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі. Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978).

Зноскі

  1. Хатынь. Трагедия и память : док. и материалы / сост. : В.И. Адамушко [и др.]. — Минск : НАРБ, 2009. — 272 с. : ил. ISBN 978-985-6372-62-2

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]