Мікалай Шчаглоў-Куліковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з М. Куліковіч-Шчаглоў)
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Шчаглоў-Куліковіч
Дата нараджэння 4 красавіка 1893(1893-04-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1969(1969-03-31) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка: Наталля Дзмітрыеўна Чамярысава[d] і Надзея Градэ-Куліковіч
Дзеці: Наталля Кушаль[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, этнограф, паэт

Мікалай Шчаглоў-Куліковіч (4 красавіка 1893[1], Смаленшчына — 31 сакавіка 1969, Чыкага) — беларускі кампазітар, музыколаг, этнограф, паэт і дзеяч беларускага руху ў эміграцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю. З 1936 жыў у Мінску, працаваў настаўнікам музыкі, быў адным з арганізатараў Тэатра оперы і балета Беларусі, дырыжорам яго сімфанічнага аркестра, з 1939 быў дырыжорам сімфанічнага аркестра Усебеларускага Радыёкамітэту, музычным рэдактарам Беларускага радыё. Падчас нямецкай акупацыі займаўся творчай працай у Мінску. У 1943 выдаў «Зборнік купальскіх і жніўных беларускіх песняў». З 1944 у эміграцыі ў Германіі, з 1950 — у ЗШАЧыкага). У 1950 заснаваў у Нью-Ёрку беларускі хор, потым кіраваў беларускімі хорамі ў Кліўлендзе і Чыкага. Пакінуў вялікую музычную спадчыну; быў аўтарам опер, сімфоній, вакальных твораў, апрацовак народных песень.

Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў Найлсе[en], прыгарадзе Чыкага. Там жа пахаваная ягоная жонка[2].

Пасля смерці Міколы Куліковіча-Шчаглова ягоная жонка Надзея Градэ-Куліковіч сабрала ўсе паперы кампазітара і перадала іх у архіў Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане, дзе яны і захоўваюцца да сёння[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з Наталля Дзмітрыеўна Чамярысава (пасля ў шлюбе з Майсеевым), ад якой меў дачку Наталлю (Тюсю; 1928-1967)[3]. Наталля пабралася шлюбам з Уладзімірам Кушалем, сынам Францішка Кушаля і паэткі Наталлі Арсенневай. У шлюбе мела двух дзяцей, Пятра і Наталлю, якіх пасля яе смерці пасля цяжкай хваробы даглядалі свёкры[4]. У другім шлюбе са спявачкай Надзей Градэ-Куліковіч[3].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Dance with me, Tuka. — New York, Schirmer, Kawson Gould Music Publisher, 1972. — 14 p.[5]
  • Беларуская музыка = The Whiteruthenian Music: Кароткі нарыс гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Частка першая. — Ню Ёрк: выданьне БІНІМу, 1953. — 63 с.[6]
  • Беларуская музычная культура / Мікола Шчаглоў. — Бэрлін: [б. в.], 1944. — 32 с. — (Народная Бібліятэчка, № 6).
  • Беларуская народная песьня / Мікола Шчаглоў // Беларуская народная культура: Нарысы. — Ватэнштэт, 1946. — 44 с. — С. 31 — 34.
  • Беларуская савецкая опэра / Мікола Куліковіч. — Мюнхэн: Інстытут для Вывучэньня СССР, 1957. — 126 с. — (Досьледы й Матар'ялы. Сэрыя 2, Вып. 60).
  • Беларускі песенны зборнік. — Кліўленд: Выдавецтва Згуртаваньня беларускае моладзі, 1960. — 228 с.[7]
  • Беларускі песенны зборнік. Вып. 1: Абрадавыя беларускія сьпевы і гульні, калядныя, вясновыя і купальскія. — Кліўленд: выдана Згуртаваньнем беларускае моладзі ў Амэрыцы, 1954. — 72 с.
  • Беларускі песенны зборнік[8]. Вып. 5: Патрыятычныя беларускія сьпевы для хору. — Кліўленд: Згуртаваньне беларускае моладзі ў Амэрыцы, 1955. — 71 с.
  • Беларускія народныя інструмэнты / Мікола Шчаглоў // Беларуская народная культура: Нарысы. — Ватэнштэт, 1946. — 44 с. — С. 12 — 17.
  • Калядоўшчыкі: Byelorussian Christmas Songs. — Clevland: Byelorussian Youth Assn. in Cleveland, 1961. — 17 с.[9]
  • Калядоўшчыкі: Каляды і калядныя песьні з гульнямі / Апрацоўка Кругу Праваслаўнай моладзі і Беларускага аб'яднаньня студэнтаў. — Беласток, 1989. — 17 с.
  • Кніга мая Галубіная = Book of the Dove. — New York: Galaxy Music Corporation, 1964. — 5 с. — (A Heritage of Folk songs).
  • Купальская сцэнка. — Чыкага, 1966. — 2 с.[10]
  • Родныя матывы: Byelorussian songs and dances for accordion. — Cleveland: Byelorussian Youth Ass'n in Cleveland, 1967. — 54 с.
  • Советская опера на службе партии и правительства / Н. Куликович. — Мюнхен: Институт по изучению истории и культуры СССР, 1955. — 149 с. — (Серия II. Исследования и материалы, № 30).

У сааўтарстве[правіць | правіць зыходнік]

  • Бацькаўшчына: Мантаж / Натальля Арсеньнева, Мікола Куліковіч. — [Міхельсдорф: Беларуская гімназія імя Янкі Купалы, 1947]. — 2 с.

Зноскі

  1. Паводле іншых звестак: 13 кастрычніка 1896 г. у Маскве.
  2. У Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі
  3. 3,0 3,1 3,2 Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч. — Мінск : ??, 2012. — 6 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20)
  4. Петрушкевіч, А. М. Наталля Арсеннева : Шлях да Беларусі : манаграфія / Ала Мікалаеўна Петрушкевіч; прадм. і рэд. А. М. Пяткевіча. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 180 с. ISBN 978-985-7057-44-3
  5. Падборка беларускіх мелодый і песняў з тлумачэннямі ў англійскай мове
  6. Нотныя прыклады рысаваў Барыс Данілюк. Рэцэнзіі: Божым Шляхам. — 1953. — № 56. — С. ; Запісы = Zapisy. — 1954. — № 5. — С.
  7. Зборнік прысвечаны Кліўлендскаму аддзелу ЗБМА. Вокладку праектаваў М. Наўмовіч
  8. Вып. 2, 3, 4 цалкам не былі надрукаваны, але набраны і паасобныя старонкі адбітыя (інфрмацыя У. Дунец).
  9. Калядкі з нотамі; гульні; прыказкі калядоўшчыкаў.
  10. Мантаж

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]