Марына Мікітаўна Барсток
Марына Барсток | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Марыя Мікітаўна Барсток |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1916 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | чэрвень 1994 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, пісьменніца, паэтка, літаратурная крытык, літаратар |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1934 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Марына (Марыя Мікітаўна) Барсток (15 красавіка 1916, в. Наркавічы, Верхнядзвінскі раён — чэрвень 1994, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, паэтэса. Кандыдат філалагічных навук (1950)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1935 г. скончыла Полацкі педагагічны тэхнікум. Два гады настаўнічала ў мятэчку Ветрына на Віцебшчыне. Вучылася завочна ў Магілёўскім педагагічным інстытуце, з 1937 г. — студэнтка Мінскага педагагічнага інстытута імя Горкага[1].
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі была накіравана працаваць загадчыкам аддзела культуры Брэсцкай абласной газеты «Заря». На пачатку Вялікай Айчыйннай вайны пераехала ў Горкаўскую вобласць[1].
У 1945 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2], потым аспірантуру пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1949—1979 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР[2][1].
Член СП СССР і Беларусі з 1951 года[2][1].
Памерла ў чэрвені 1994 года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска (П-1, 109/21/17)[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У друку пачала выступаць з 1949 г[2]. Напісала кнігі «Вобраз станоўчага героя ў творчасці Якуба Коласа» (1951), «Пятро Глебка» (1952), «Вывучэнне творчасці Кузьмы Чорнага ў школе» (1959; другое, дапоўненае выданне ў 1973), «Максім Багдановіч» (1961; другое, дапоўненае выданне ў 1974), «Адзінства і разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі» (1973), «Руплівы поўдзень: Нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна» (1984)[2]. Выдала брашуру «Пятрусь Броўка» (1955), «Віднейшы беларускі дзіцячы пісьменнік Янка Маўр» (1958), «Максім Танк» (1962), «Вялікі Кастрычнік і беларуская літаратура» (1977) і інш. Адна з аўтараў «Гісторыя савецкай беларускай літаратуры» (1966), «История многонациональной советской литературы» (1977), «История белорусской советской литературы» (1977)[2], дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966). Выступала ў перыядычным друку з вершамі і артыкуламі па пытанням дзіцячай літаратуры[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д Барсток Марына – Белліт (7 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
- ↑ а б в г д е ё Барсток Мария Никитична // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 42. — 737 с.
- ↑ Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барсток Марына (Марыя Мікітаўна) // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мн.: БелЭн., 1996. — Т. 2. — С. 318.
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Полацкага каледжа
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне