Навагрудскі парк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навагрудскі парк?
Navahrudak, Belarus - panoramio (4).jpg
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Плошча
  • 10,2 га
Дата заснавання1930
Размяшчэнне
53°36′13,70″ пн. ш. 25°49′42,60″ у. д.HGЯO

Навагру́дскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Навагрудак Гродзенскай вобласці. Створаны ў 1930-я гг. каля Навагрудскіх замкаў. Парк рэгулярна-пейзажны, плошчай 10,2 га. У аснове планіроўкі сістэма радыяльных алей, якія разыходзяцца ад уваходнай пляцоўкі і перасякаюцца некалькімі кальцавымі дарожкамі. Кампазіцыя дапаўняецца маляўнічымі групамі і асобнымі пасадкамі дрэў. Перад уваходам у парк — курган, насыпаны ў гонар А. Міцкевіча. Паводде дэндралагічнага складу парк быў адным з самых багатых на Беларусі (значна пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну). У ім расло каля 70 экзотаў і дэкаратыўных форм, у т.л. дугласія цісалістая, лістоўніца еўрапейская, піхты, дуб чырвоны і інш. Выкарыстоўваецца як гарадскі парк культуры і адпачынку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.