Перайсці да зместу

Наваленін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Наваленін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼12 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247974
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216816041


Наваленін (Беларусь)
Наваленін
Наваленін


Наваленін (Гомельская вобласць)
Наваленін
Наваленін


Мапа

Навале́нін[1] (трансліт.: Navalienin, руск.: Новоленин) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з дугападобнай мерыдыянальнай вуліцы, няшчыльна забудаванай драўлянымі сялянскімі сядзібамі.

Заснавана ў пачатку XX ст. перасяленцамі з вёскі Леніна. У 1925 г. 16 двароў, у 1940 г. 33 двары, 154 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну ў лютым 1943 г. нямецкія акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 7 жыхароў. 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 106 жыхароў. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр – вёска Ленін). 26 сакавіка 1987 года вёска перададзена са складу Юркевіцкага сельсавета ў Ленінскі сельсавет[2].

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Навале́ніна, Но́вае Ле́ніна, н.
  2. ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).