Грычынавічы
Вёска
Грычынавічы
|
Грычы́навічы[1] (трансліт.: Hryčynavičy, руск.: Гричиновичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.
Вакол лес.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 49 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 21 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 176 км ад Гомелю.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На ўсходзе Беразняцкі канал.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаецца кароткая вуліца, На поўдні паралельна асноўнай праходзіць кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Слуцкам павеце Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхоцкая ўласнасць. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1839 годзе вёска ў маёнтку Ленін, валоданне князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1879 годзе згадваецца як паселішча ў Ленінскім царкоўным прыходзе. У 1908 годзе ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі 200 двароў і забілі 76 жыхароў. 34 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 157 гаспадарак, 389 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 34 двары, 450 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 88 двароў, 611 жыхароў.
- 1940 год — 201 двор, 876 жыхароў.
- 1959 год — 708 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 157 гаспадарак, 389 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх