Навасельскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навасельскае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,69 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,15 км²
Аб’ём 0,00047 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,68 км
Найбольшая глыбіня 5,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,42 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Навасельскае (Беларусь)
Навасельскае
Навасельскае
Навасельскае (Віцебская вобласць)
Навасельскае
Навасельскае
Map

Навасельскае[1] — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне (на мяжы з Чашніцкім раёнам) Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка, за за 18 км у напрамку на захад ад горада Сянно, каля вёскі Новае Сяло.

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,69 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 (1,58[1]) км. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Аб’ём вады 0,47 млн м³. Плошча вадазбору 1,42 (8,25[1]) км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны ў заходняй частцы стромкія вышынёй да 10 м, ва ўсходняй спадзістыя вышынёй да 6 м. Берагі высокія, заходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Зарастае ўмерана. У паўночнай частцы з возера выцякае ручай у Свячанку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]