Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Навасёлкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1552 год
Насельніцтва
  • 999 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2350
Паштовыя індэксы
247924
Аўтамабільны код
3
Навасёлкі на карце Беларусі ±
Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён) (Беларусь)
Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён)
Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён) (Гомельская вобласць)
Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён)

Навасё́лкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Найраней Навасёлкі згаданыя ў апісанні Мазырскага замка 1552 года. Належалі да Скавішынскай нядзелі[A] Бчыцкай воласці Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Побач з імі названыя таксама сёлы Піліпавічы, Ванюжычы, Камаровічы, Бобрык, Грабаў, Хваставічы[B], якія ўсе разам мелі 71-го жыхара[3].

Дани з нихъ меду 10 кадей, серебра за бобры и за куницы 5 коп грошей, тивунщины и приставки 20 безменовъ, выкоту 30 грошей, писчого 20 грошей, овса 2 ведеръ, сыровъ 5, масла безменъ, пшона 2 безмены, з 2 куровъ грошъ, за 2 хлебы грошъ, за 2 вощины полтора гроша: – 10 кадь, 3 камени, 2 безмены, 5 копъ и полъ 4 гроша.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзяляліся Мазырская і Бчыцкая воласці, як даводзілася несці замкавую службу, выконваць работы на карысць замка. Па нядзелях размяркоўваліся і плацёжныя павіннасці[2].
  2. Усе пералічаныя паселішчы, акрамя Хваставічаў, існуюць і сёння, а Ванюжычы і Піліпавічы (Філіпавічы) — у складзе Навасёлкаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский. Т. 1. Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 192—193
  3. Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 640—641

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]