Навасёлкаўскі сельсавет (Петрыкаўскі раён)
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 716 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Навасёлкі.
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. 8 красавіка 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новагалоўчыцкага сельсавета, 14 лістапада 1974 года — частка скасаванага Бобрыкаўскага сельсавета.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1716 чалавек[1], з іх 96,4 % — беларусы[2].
Зноскі
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.