Уільям Блэйк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Блэйк
англ.: William Blake
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 лістапада 1757(1757-11-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1827(1827-08-12)[5][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька James Blake[d][8]
Маці Catherine Hermitage[d][8]
Жонка Catherine Blake[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мастак, паэт, багаслоў, калекцыянер, мастак-гравёр, ілюстратар, філосаф, літограф, друкар, архітэктурны чарцёжнік, пісьменнік, скульптар, лібрэтыст
Кірунак рамантызм і Віктарыянскі казачны жывапіс[d][10]
Жанр гістарычны жывапіс[7], рэлігійны жывапіс[d][7] і алегорыя[d][7]
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уі́льям Блэйк (англ.: William Blake, 28 лістапада 1757, Лондан — 12 жніўня 1827, Лондан) — англійскі паэт, пісьменнік, мастак, друкар, гравёр і містык. Першы англійскі рамантык паводле вызначэння паэтаў-прэрафаэлітаў.

Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі. Першы зборнік вершаў Блэйка «Паэтычныя накіды», выйшаў у 1783 годзе. У далейшым паэт стварыў некалькі «ілюмінаваных рукапісаў», уласнаручна гравіруючы свае вершы і малюнкі на меднай дошцы.

Аўтар лірыка-філасофскіх зборнікаў «Песні неспакушанасці» (1789) і «Песні вопыту» (1794). У «Прароцкіх кнігах» (1789—1820, паэмы «Шлюб Неба і Пекла», «Французская рэвалюцыя», «Прывідныя ўяўленні дачок Альбіёна», «Амерыка», «Еўропа» і інш.) праз складаную сімволіку міфалагічных і біблейскіх вобразаў адлюстраваў трагічныя калізіі еўрапейскай гісторыі на мяжы стагоддзяў. Паэма «Іерусалім: эманацыя гіганта Альбіёна» (1820) — духоўны запавет У. Блэйка.

Ілюстраваў уласныя творы, «Кнігу Іова», «Боскую камедыю» Дантэ.

Памёр У. Блэйк у разгар сваёй працы над ілюстрацыямі да «Боскай камедыі». Яго смерць была раптоўная і невытлумачальная. Дакладнае месцазнаходжанне магілы Блэйка было забытае, а магільны камень быў перанесены на новае месца.

Пры жыцці Блэйк не атрымаў ніякай вядомасці за межамі вузкага кола прыхільнікаў, але быў «адкрыты» пасля смерці прэрафаэлітамі. Наватарскія ідэі У. Блэйка (тэорыя ўяўлення як універсальны інструмент адкрыцця вышэйшай духоўнай рэальнасці; прынцып сінтэзу мастацтваў, увасоблены ў кніжнай графіцы), надоўга апярэдзіўшы свой час, заставаліся ў цэнтры ўвагі XX ст. Песня «Ерусалім» на верш Блэйка лічыцца неафіцыйным гімнам Вялікабрытаніі.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Р. Барадулін, Л. Баршчэўскі, А. Ф. Брыль, У. Лянкевіч, Я. Семяжон, М. Шчур, Г. Янкута і інш.

  • Уільям Блэйк Выбранае / перакл. з англ. У. Лянкевіча. — Мінск: Зміцер Колас, 2019. — 85 с.

Зноскі

  1. Raine K. William BlakeThames & Hudson. — ISBN 978-0-500-20107-7
  2. а б William Blake
  3. Блейк Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Artnet — 1998.
  5. а б Raine K. William BlakeThames & Hudson. — С. 208. — ISBN 978-0-500-20107-7
  6. Encyclopædia Britannica
  7. а б в г RKDartists
  8. а б в г Ackroyd P. Blake — 1995. — ISBN 978-1-85619-278-1
  9. а б Raine K. William BlakeThames & Hudson. — С. 29. — ISBN 978-0-500-20107-7
  10. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/f/fairy-painting Праверана 27 лістапада 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блэйк // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн. 1996.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]