Надзьканіжа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Надзьканіжа
Nagykanizsa
Герб
Герб
Nagykanizsa2.jpg
Краіна
Медзье
Каардынаты
Мэр
Шандар Дэнеш
Першае згадванне
Плошча
148,40 км²
Афіцыйная мова
венгерская мова
Насельніцтва
48 664 чалавек (2014)
Шчыльнасць
332,22 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+36)93
Паштовы індэкс
8800
Афіцыйны сайт
nagykanizsa.hu (венг.) 
Надзьканіжа на карце Венгрыі
Надзьканіжа (Венгрыя)
Надзьканіжа

На́дзьканіжа (венг.: Nagykanizsa, харв.: Kaniža) — горад на паўднёвым захадзе Венгрыі, у медзье Зала. Насельніцтва — 48 664[1] чалавекі (на 1 студзеня 2014 г.). Важны прамысловы цэнтр, чыгуначны вузел.

Геаграфія і транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны за 210 кіламетраў на паўднёвы захад ад Будапешта і за 40 кіламетраў ад паўднёвага ўскрайка возера Балатан. За 15 кіламетрах ад горада праходзіць граніца з Харватыяй. Праз горад працякае невялікая рэчка Каніжа, прыток Зала (басейн Балатана). Праз Надзьканіжу праходзіць аўтамабільная і чыгуначная магістраль БудапештЗаграб, прычым у Надзьканіжэ яны разыходзяцца — аўтамабільная шаша ідзе на сталіцу Харватыі праз Чакавец і Вараждзін, а чыгунка праз Капрыўніцу і Крыжаўцы. Іншыя аўтамабільныя дарогі вядуць з Надзьканіжы ў Капашвар і Залаэгерсег. Час у дарозе на цягніку да Будапешта — 4 гадзіны.

За 30 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада размешчаны міжнародны аэрапорт Балатан-Шармелек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каніжа ў часы асманскага валадарства

Назва «Каніжа» славянскага паходжання, азначае «княжацкі». Упершыню гэта назва згадана ў дакументах у 1245 годзе. У XIII стагоддзі тут быў пабудаваны ўмацаваны замак.

У 1571 годзе горад захоплены туркамі. У 1601 годзе аўстрыйская армія прадпрыняла спробу адваяваць горад, аднак паўтарамесячная аблога не прывяла да поспеху, туркі адбілі ўсе напады. Вызвалены горад быў разам з астатняй Венгрыяй у канцы XVII стагоддзя. Спусцелую тэрыторыю засялялі каланісты з Германіі, Сербіі і Харватыі, што прывяло да поліэтнічнага складу насельніцтва горада.

Пасля паражэння туркаў Надзьканіжа страціла сваё ваеннае значэнне, аднак хутка пачала развівацца, як транспартны вузел на скрыжаванні гандлёвых маршрутаў, якія злучалі Адрыятычнае ўзбярэжжа з Будапештам і Венай.

У 1765 годзе ў горадзе адкрыта школа піяраў. У 1860 годзе праз горад прайшла чыгунка, якая звязала найбуйнейшы адрыятычны порт Рыеку з Будапештам і Венай, што спрыяла далейшаму развіццю горада.

У канцы XIX стагоддзя таксама хутка развіваецца прамысловасць — піваварства, перапрацоўка малака, іншыя кірункі харчовай прамысловасці; а таксама вытворчасць вырабаў са шкла і банкаўская справа. У 1895 годзе адкрыта эканамічная школа.

Перакройванне межаў пасля Першай сусветнай вайны нанесла ўдар па ролі горада, як гандлёвага цэнтра. Ажывіць эканоміку горада дапамагло выяўленне ў наваколлях радовішчаў нафты і газу, што хутка ператварыла Надзьканіжу ў цэнтр венгерскай нафтаперапрацоўчай прамысловасці.

Пасля Другой сусветнай вайны індустрыялізацыя горада працягнулася. У 1965 годзе ў горадзе пабудавана фабрыка па вытворчасці электратавараў, у наш час — фабрыка крыніц святла кампаніі General Electric.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аснова эканомікі горада — харчовая прамысловасць (мукамольныя фабрыкі), вытворчасць абсталявання для нафтагазавай прамысловасці. Адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў горада з'яўляецца завод General Electric, які вырабляе крыніцы святла.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]