Наква
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Наква | |
---|---|
![]() Наква. Грэбля на старым млыне | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Басейн | 84 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°37′17,98″ пн. ш. 27°09′57,7″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Каардынаты | 54°41′52,38″ пн. ш. 27°17′34,8″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сэрвач → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Вілейскі раён, Мядзельскі раён |
На́ква, На́кза — рака ў Вілейскім і Мядзельскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Сэрвач (басейн Віліі).
Даўжыня 14 км[1]. Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Куляшы Вілейскага раёна, упадае ў Сэрвач на паўднёва-ўсходняй ускраіне гарадскога пасёлка Крывічы. На працягу 11,8 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Філіпкі).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.