Нані Ларсен-Тодсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нані Ларсен-Тодсен
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 жніўня 1884(1884-08-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1982(1982-05-26)[1] (97 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
Litteris et Artibus Ingenio et Arti
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нані Ісідора Ларсен-Тодсен (шведск.: Nanny Isidora Larsén-Todsen; 2 жніўня 1884, Кальмар — 26 мая 1982, Стакгольм) — шведская оперная спявачка (сапрана). Вядомая партыямі ў операх Вагнера.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1884 годзе ў Кальмары. Яе бацькамі былі Юхан Вільгельм Ларсен і Марыя Карлота Сёдэрман. З 1900 па 1906 год яна вучылася ў Стакгольмскай кансерваторыі, а затым удасканальвалася ў Германіі і Італіі. Ларсен дэбютавала на сцэне Каралеўскай оперы ў Стакгольме ў 1906 годзе, дзе пасля спявала да 1923 года. У 1916 годзе выйшла замуж за Ганса Тодсена.

Акрамя выступленняў у стакгольмскай оперы, Ларсен-Тодсен шмат гастралявала. У 1923—1924 гадах яна выступала ў тэатры «Ла Скала» (пад кіраўніцтвам А. Тасканіні), у 1925—1927 — у тэатры «Метраполітэн-опера», ў 1927 і 1930 гадах — у Ковент-Гардэне. Сярод яе партый былі Агата («Вольны стралок» Вебера), Донна Ганна («Дон Жуан» Моцарта), княгіня Вердэнберг («Кавалер руж[ru]» Р. Штрауса), Рахіль («Жыдоўка» Галеві), Дэздэмона («Атэла» Вердзі), Леанора («Фідэль» Бетховена), Таццяна («Яўген Анегін» Чайкоўскага), Аіда, Тоска і інш. Аднак у першую чаргу Ларсен-Тодсен вядомая як «вагнераўскае сапрана». У 1927—1931 гадах яна прымала ўдзел у Байройцкім фестывалі, дзе спявала партыі Ізольды («Трыстан і Ізольда[ru]»), Кундры («Парсіфаль») і Брунгільды («Валькірыя», «Зігфрыд», «Згуба багоў»).

У 1920 годзе Ларсен-Тодсен была ўзнагароджана Медалём літаратуры і мастацтваў. У 1922 годзе ёй было прысвоена званне прыдворнай спявачкі. У 1924 годзе яна стала членам Шведскай музычнай акадэміі.

Памерла ў 1982 годзе ў Стакгольме.

Зноскі

  1. а б Nanny Isidora Larsén-Todsen // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.