Нарбулінка
Славутасць | |
Нарбулінка | |
---|---|
| |
29°39′14″ пн. ш. 91°05′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
- Пра інстытут за захаванне тыбецкай культуры гл. Інстытут Нарбулінка.
Нарбулінка (тыб. ནོར་བུ་གླིང་ཀ་, Вайлі Nor-bu-gling-ka; літаральна: «Каштоўны парк») — палац і парк у Лхасе (Тыбет), заснаваны ў 1754 годзе. З'яўляўся летняй рэзідэнцыяй Далай-лам з 1780 па 1959 год, калі Далай-лама XIV вымушана пакінуў Тыбет. У 2001 годзе ўключаны ў «гістарычны ансамбль палаца Патала» і з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1]. Палац Нарбулінка быў пабудаваны Далай-ламам VII і служыў як адміністрацыйны і рэлігійны цэнтр.
Палац Нарбулінка размешчаны ў заходняй частцы Лхасы, на паўднёвы захад ад палаца Патала. Нарбулінка займае плошчу ў 36 акраў і лічыцца самым вялікім штучным паркам Тыбета.[2]
Улетку і ўвосень паркі ў Тыбеце, у тым ліку Нарбулінка, становяцца цэнтрамі забаў з танцамі, спевам, музыкай і ўрачыстасцямі.[3][4] У Нарбулінцы праводзіцца штогадовае Свята ёгурта.
Падчас уварвання ў Тыбет ў 1950 годзе шэраг будынкаў палацавага комплексу былі пашкоджаны. Працы па рэканструкцыі будынкаў і аднаўленню садоў і азёр былі ініцыяваны ўрадам КНР у 2003 годзе.[5]
Зноскі
- ↑ World Heritage Committee Inscribes 31 New Sites on the World Heritage List . UNESCO (13 снежня 2001). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 3 мая 2011.
- ↑ Norbulingka Palace(недаступная спасылка). Tibet Tours. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
- ↑ 安才旦 (2003). Tibet China: travel guide. 五洲传播出版社. pp. 92–94. ISBN 7508503740. http://books.google.co.in/books?id=n_WNBLU660AC&pg=PA92&dq=Norbulingka&hl=en&ei=C7MATLHrIY-_rAevk7zpDg&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=2&ved=0CCgQ6AEwAQ#v=onepage&q=Norbulingka&f=false. Retrieved on 2010-05-29.
- ↑ Norbulingka (the Summer Palace)(недаступная спасылка). Travel China Guide. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
- ↑ Michael Buckley (2006). Tibet. Bradt Travel Guides. p. 142. ISBN 1841621641. http://books.google.co.in/books?id=VrMcNDdB5-MC&pg=PA142&dq=Norbulingka,+Lhasa&hl=en&ei=jS75S79XxLCsB8SszMMK&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=3&ved=0CCsQ6AEwAjgK#v=onepage&q=Norbulingka%2C%20Lhasa&f=false. Retrieved on 2010-05-29.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 707 рус. • англ. • фр. |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарбулінка