Перайсці да зместу

Далай-лама XIV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Далай-лама XIV
14-ы Далай-лама
з 1935 (нараджэнне)
Папярэднік Далай-лама XIII

Адукацыя
Дзейнасць бхікшу, Лама, палітык
Нараджэнне 6 ліпеня 1935(1935-07-06)[1][2][…] (89 гадоў)
Дынастыя family of the 14th Dalai Lama[d]
Бацька Choekyong Tsering[d]
Маці Diki Tsering[d]

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Нобелеўская прэмія міру

honorary Canadian citizenship[d] (2006)

Прэмія Рамона Магсайсая (1959)

Erik Bye's Memorial Prize[d] (2013)

Тэмплтанаўская прэмія[d]

прэмія Чатырох свабод — Медаль свабоды[d] (1994)

Філадэльфійскі медаль Свабоды

міжканфесійная ўзнагарода Джэймса Паркса Мортана[d]

Peace Prize of Hesse[d] (2005)

Залаты медаль Кангрэса ЗША

Dr. Leopold Lucas Prize[d] (1988)

ганаровы грамадзянін Варшавы[d] (2015)

honorary citizen of Rome[d] (9 лютага 2009)

Ганаровы грамадзянін Будапешта[d] (2010)

Order of the White Lotus Order of the Tyva Republic ордэн Усмешкі

ганаровы доктар Універсітэта Сант'яга-дэ-Чылі[d] (2006)

honorary doctor of the University of Marburg[d]

ганаровы доктар Люсіядаўскага ўніверсітэта[d]

honorary doctor of the University of Tartu[d]

honorary doctor of the University of Münster[d]

Osgar[d] (2007)

ганаровы доктар Універсітэта Тромсё[d]

ганаровы доктар Ягелонскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (22 верасня 2004)

Order Ecce Homo

honorary doctorate of Paris Nanterre University[d] (1984)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго Святасць Далай-лама XIV (Нгагванг Лаўзанг Тэнцзін Г’ямцхо; нар. 6 ліпеня 1935(1935-07-06)[1][2][…], Taktser[d], Amdo[d], Tibet[d]) — будыйскі дзеяч, ду­хоўны і палітычны лідар тыбецкага на­ро­да. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

У трохгадовым узросце прызнаны рэінкарнацыяй Далай-ламы XIII. У сувязі з уварваннем ў Тыбет войскаў КНР у шаснаццацігадовым узросце быў вымушаны прыняць на сябе абавязкі кіраўніка дзяржавы. У 1954 наведаў Пекін, дзе сустрэўся з Мао Цзэдунам. Нягледзячы на абяцанні Мао весці ўмераны палітыку ў Тыбеце, кітайскія ўлады пачалі фарсіраваць камуністычныя рэформы. У пачатку сакавіка 1959 у Лхасе ўспыхнула стыхійнае народнае паўстанне. Далай-лама XIV, яго асяроддзе і многія паслядоўнікі былі вымушаныя бегчы ў Індыю. Кітайская армія жорстка падавіла паўстанне, але ў шэрагу раёнаў Тыбета працягвалася партызанская вайна.

У выгнанні ў Індыі, у Дхарамсале (штат Хімачал-Прадэш), Далай-лама XIV аднавіў тыбецкі ўрад, які працягвае прадстаўляць інтарэсы тыбетцаў, не змірыўся з далучэннем Тыбета да КНР. У 1963 была распрацавана дэмакратычная канстытуцыя Тыбета, згодна з якой вярхоўная ўлада павінна перайсці ад Далай-ламы да ўсенародна абранай Народнай асамблеі, якая назначае ўрад. Гэтыя прынцыпы паэтапна ўводзяцца ў жыццё, і ў пачатку XXI ст. палітычнай уладай у тыбецкай эміграцыйнай адміністрацыі валодае ўжо не Далай-лама, а ўрад і парламент. Афіцыйна за Далай-ламай замацаваны толькі духоўныя функцыі, але ён застаецца нацыянальным лідарам.

Далай-лама навучаўся з шасці да дваццаці пяці гадоў, каб атрымаць вышэйшую навуковую ступень гешэ-лхарамба («доктара будыйскай філасофіі»). Ва ўзросце дваццаці чатырох гадоў ён здаў папярэднія іспыты ў трох галоўных манастырскіх універсітэтах Тыбету: Дрэпунге, Сэрэ і Гандэне. Заключныя экзамены прайшлі ў галоўным храме Лхаса падчас штогадовага малітоўнага свята (манлама) зімой 1959 года. Раніцай у экзаменацыйны дзень Далай-лама здаваў іспыты па логіцы трыццаці навукоўцам. У другой палове дня ён удзельнічаў у філасофскім дыспуце з пятнаццаццю навукоўцамі. Увечары трыццаць пяць навукоўцаў экзаменавалі яго па пытаннях манаскай дысцыпліны і метафізікі. Далай-лама бліскуча здаў усе экзамены ў прысутнасці больш за 20 000 навукоўцаў-манахаў і атрымаў званне гешэ-лхарамбы.

На працягу ўсяго жыцця Далай-лама XIV імкнецца вырашыць тыбецкую праблему «Сярэдзінным шляхам» — без узброенай барацьбы за незалежнасць, аказваючы маральны ціск на КНР сваімі кнігамі, выступамі, зваротамі ў ААН, на сустрэчах з парламентамі і кіраўнікамі мноства краін, уключаючы ЗША, Вялікабрытанію, Францыю і інш. у 1987 ён заявіў пра гатоўнасць пагадзіцца на аўтаномію Тыбету ў складзе КНР у выпадку, калі ўмовы гэтай аўтаноміі будуць выконвацца.

Далай-лама XIV вядомы нетрывіяльнымі інтэрпрэтацыямі складаных пытанняў будыйскага светапогляду (так, не лічыць веру ў перараджэнне абавязковай для кожнага будыста, паколькі гэтае пытанне адносіцца да сферы адноснай ісціны і значна менш важнае, чым, напрыклад, разуменне шуньяты). Важнымі элементамі мадэрнізацыі тыбецкага будызму сталі ініцыятывы Далай-ламы XIV па ўвядзенні ў вучэбную праграму манастырскіх універсітэтаў факультатываў па сучаснай навуцы, устанаўленне традыцыі поўнага манаскага прысвячэння для жанчын, прадастаўленне жанчынам магчымасці атрымання вышэйшай тыбецкай навуковай ступені гешэ.

Неад’емнай часткай яго дзейнасці з’яўляецца развіццё міжрэлігійнага дыялогу. Прызнае неабходнасць існавання мноства рэлігій, адхіляе празелітызм. Ідэі Далай-ламы XIV абагульнены ў яго кнізе «Этыка для новага тысячагоддзя» (1999).

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Lopez D. S. Dalai Lama XIV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Dalai Lama // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.