Перайсці да зместу

Нарва (прыток Нёмана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нарва (Беларусь))
Нарва
Характарыстыка
Даўжыня 24 км
Басейн 157 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля в. Брындзянята
Вусце Нёман
Ухіл ракі 1,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Лідскі раён

Нарва, Няцеч — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Нёмана.

Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 157 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км.

Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Брындзянята, упадае ў Нёман на ўсходняй ускраіне вёскі Дакудава. У сярэдняга цячэння прымае сцёк меліярацыйных каналаў з тарфяных балот (урочышчы Бабіна, Лідскае Балота), на якіх вядуцца торфараспрацоўкі.

На працягу 12 км мае каналізаванае рэчышча (пасёлак Першамайскі — 1 км на ўсход ад вёскі Філонаўцы). Каля вёскі Дуброўня на рацэ сажалка (плошча 0,19 км²)[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]