Насельніцтва Маўрытаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэмаграфія Маўрытаніі па даных ФАО, колькасць азначана ў тысячах чалавек

Насельніцтва Маўрытаніі (па ацэнцы на ліпень 2003) складае каля 3,1 млн чалавек. Гадавы прырост — 2,4 %. Сярэдняя працягласць жыцця — 60 гадоў. Заражанасць вірусам імунадэфіцыту — 0,8 % (ацэнка 2007). Пісьменнасць — 51 % (па перапісу 2000).

Звыш 80 % насельніцтвы складаюць маўры — народ змяшанага араба-берберскага паходжання, якія жывуць у паўночных і цэнтральных раёнах краіны, шматлікія з іх — качэўнікі; астатнія — аселыя негроідныя народы: тукулер, фульбэ, пель, валоф і інш. Афіцыйная мова — арабская (хоць насельніцтва галоўным чынам гаворыць на мясцовым бедуінскім дыялекце, званым хасанія), шырока распаўсюджана французская мова. Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку. Шчыльнасць насельніцтва 2,8 чал./км². Звыш 80 % насельніцтва размешчана ў зоне Сахеля і ў даліне ракі Сенегал на поўдні краіны. Гарадское насельніцтва 54 %. Гарады: Аюн-эль-Атрус, Цішыт, Атар, Нуадзібу, Нуакшот, Каэдзі, Расо.