Перайсці да зместу

Нуакшот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Нуакшот
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
1000 км²
Вышыня цэнтра
7 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
881 000 чалавек
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Нуакшот на карце Маўрытаніі
Нуакшот (Маўрытанія)
Нуакшот
Нуакшот (Маўрытанія)
Нуакшот

Нуакшот (араб. نواكشوط‎‎ альбо انواكشوط, фр.: Nouakchott)  — горад і сталіца Маўрытаніі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Будаўніцтва пачата ў 1957 годзе на месцы невялікага паселішча.

У пачатку ХХ стагоддзя на месцы будучага Нуакшоту існаваў пустэльны калодзеж. У 1904 годзе тут было пабудаванае невялікае ўмацаванне французскай арміі, а ў 1920-х гадах форт і аэрадром для абслугоўвання самалётаў, якія ляталі па трасе ТулузаДакар.

У 1957 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве горада — будучай сталіцы Маўрытаніі. Будаўніцтва было распачата ў наступным годзе. Па планах насельніцтва горада павінна было быць 15 тыс. жыхароў.

Катастрафічная засуха ў 1970-х гадах выклікала вялізарную міграцыю людзей ў Нуакшот, якія шукалі тут лепшых умоў для жыцця. У 2004 годзе колькасць жыхароў склала 689 тыс. чалавек.

Нуакшот адрозніваецца засушлівым кліматам з гарачым летам і цёплай зімой. Хоць тэмпература ў горадзе высокая на працягу большай часткі года, у сілу яго размяшчэння, у Нуакшоце не так горача, як у некаторых іншых гарадах з падобным кліматам. Хоць сярэдні максімум тэмператур трымаецца на ўзроўні каля 32 °C, сярэдні мінімум можа вагацца ад 24 °C у летнія месяцы да 13 °C у зімовыя месяцы. Сярэдняя колькасць ападкаў у горадзе складае 159 міліметраў у год. Большая частка ападкаў звычайна выпадае на працягу жніўня, адзінага месяца, які фарміруе вельмі кароткі сезон дажджоў. Са снежня па чэрвень ападкі не выпадаюць зусім.

Марскі порт. Міжнародны аэрапорт. Прамысловасць: харчовая, дрэваапрацоўчая, металаапрацоўчая. Завод па апрасненні вады. ЦЭС

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 385. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).