Наталля Аляксандраўна Лазебнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Аляксандраўна Лазебнікава
Дата нараджэння 4 мая 1980(1980-05-04) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Украіны

Наталля Аляксандраўна Лазебнікава (нар. 4 мая 1980, Кіеў) — украінская артыстка балета, прыма-балерына Нацыянальнай оперы Украіны імя Т. Шаўчэнкі, заслужаная артыстка Украіны (2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Наталля Лазебнікава нарадзілася 4 мая 1980 года ў Кіеве, Украіна.

У 1996—1997 гадах — стажыравалася ў Балетнай школе прынцэсы Грэйс (Манака).[1]

У 1997 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча і была прынята салісткай у балетную трупу Нацыянальнай оперы Украіны імя Т. Шаўчэнкі.

Гастралявала ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Швейцарыі, Германіі, Японіі, Канадзе, Аргенціне, Вялікабрытаніі і іншых краінах.

Партыю Нікіі ў класічным балеце «Баядэрка» Л. Мінкуса ўпершыню выканала на сцэне Татарскага акадэмічнага дзяржаўнага тэатра оперы і балета імя Мусы Джаліля ў 2007 годзе.[2]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўвае дваіх дзяцей.[3]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Балерына лірыка-рамантычнага плану, выконвае на сцэне Нацыянальнай оперы Украіны партыі класічнага і неакласічнага рэпертуару.[4]

Сярод яе вядомых партый — Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Нікія, Гамзаці («Баядэрка» Л. Мінкуса), Прынцэса Аўрора («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Жызель («Жызель» А. Адана), Сільфіда («Сільфіда» Германа Левенскольда  (руск.)), Раймонда («Раймонда» А. Глазунова), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Клара («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Папялушка («Папялушка» С. Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба), Балерына («Пятрушка» І. Стравінскага), Аксана («Ноч перад Калядамі» Я. Станковіча), Маўка («Лясная песня  (руск.)» Скарульскага  (руск.)), Беласнежка («Беласнежка і сем гномаў» Б. Паўлоўскага), Мальвіна («Бураціна і чароўная скрыпка» Ю. Шаўчэнкі), Зарэслава («Уладар Барысфена» Я. Станковіча), Мары Дзюплесі («Дама з камеліямі» Л. В. Бетховена, І. Брамса і іншых кампазітараў), Лілея («Лілея» К. Данькевіча) і іншыя.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат міжнародных конкурсаў балета імя Сержа Ліфара (1994, другая прэмія; 1996, трэцяя прэмія)
  • Дыплом Еўрапейскага конкурсу маладых артыстаў балета (Лазана, Швейцарыя, 1996)
  • Заслужаная артыстка Украіны (2008)[5]

Зноскі

  1. Лазебникова Наталя Олександрівна/ Хореографічне мистецтво України в персоналіях: довідник під упорядкуванням В.Туркевича. К.: Біографічний інститут НАН України, 1999.- С.117.
  2. Айсылу Кадырова Этот Солор ещё заматереет Архівавана 4 сакавіка 2016. // Вечерняя Казань. — 2007. — № 99 (3457) от 23.06.
  3. https://anywellmag.com/lajfstajl/kultura/natalya-lazebnikova-kak-ya-polyubila-balet/ Архівавана 22 березня 2019. Наталья Лазебникова. Как я полюбила балет
  4. https://www.2000.ua/v-nomere/aspekty/art/virtuozy--elevatsii_arhiv_art.htm Архівавана 22 березня 2019. Виртуозы элевации
  5. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 615/2008 - Офіцiйне представництво Президента України(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2010. Праверана 8 студзеня 2011.