Наталля Аркадзеўна Святагор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Аркадзеўна Святагор
Дата нараджэння 25 сакавіка 1958(1958-03-25) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Наталля Аркадзеўна Святагор (нар. 25 сакавіка 1958, г. Краснаполле, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1980 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1980 года працуе ў праектным інстытуце «Мінскпраект»: архітэктар, вядучы архітэктар (з 1993), загадчыца групы архітэктараў (з 1997), галоўны архітэктар праектаў (з 2008), загадчыца групы архітэктараў (з 2011).

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2007 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Больш за 30 гадоў працуе ў вобласці буйнапанэльнага домабудавання. У складзе калектыва УП «Мінскпраект» займалася маналітным домабудаваннем (жылыя дамы па праспекце Ракасоўскага і ў мікрараёне «Вяснянка»), буйнапанэльнымі дамамі серыі М-464 (дамы з убудаванымі памяшканнямі ў мікрараёне «Вяснянка», 19801982), пераўтварэннем серыі М-464-9 (забудова квартала па вул Шаранговіча, 19961998), патэнт № 1345.

Адзін з аўтараў мадэрнізаванай серыі са схаваным каркасам, у якой па перыметры вонкавых сцен выкананы эркеры, адзначанай у 1999 годзе дыпломам Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры «Брэст-99» за навацыю ў вобласці архітэктуры і горадабудаўніцтва. Два першыя дамы-прадстаўнікі — у квартале па вул. Алібегава (2002—2003), патэнт № 1425. Адзін з аўтараў патэнта на секцыі буйнапанэльных дамоў серый М-464-У і М-464-М.

Жылыя дамы М-464М-9 па вул. Матусевіча сталі пераможцамі ў намінацыі «Аб’ект года» ў катэгорыі «Новае будаўніцтва» за 2006 год.

У 20052007 гадах распрацоўвала секцыі-ўстаўкі ў мікрараёне Дружба-1, забудова мікрараёнаў Лошыца, Сухарава-4, −5. У 2008-09 гадах займалася праектаваннем жылых дамоў у мікрараёне «Масюкоўшчына-3» з убудаванымі прадуктовым магазінам і кафэ, у 2009—2010 — комплексу жылых 9-10-павярховых дамоў у мікрараёне «Масюкоўшчына-4».

Жылыя дамы ў квартале Адоеўскага-БельскагаПанамарэнка, у мікрараёнах Каменная Горка, Шаранговіча, мікрараён № 5 пасёлка Усходні.

За перыяд 19982013 створаны 12 тыпаў секцый з рознай канфігурацыяй і набораў кватэр, у тым ліку секцыі са свабоднай (студыйнай) планіроўкай.

У 2012—2013 гадах спраектавала шматфункцыянальны дзелавы цэнтр «Мінск-Сіці».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Граматай Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва (2006), Ганаровымі граматамі УП «Мінскпраект» (2005, 2009, 2010).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Святогор Наталья Аркадьевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)