Наталля Вячаславаўна Вішнеўская
Наталля Вячаславаўна Вішнеўская | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 мая 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1989 (82 гады) |
Месца смерці | |
Муж | Алесь Дудар, Алесь Звонак і Янка Бобрык |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка |
Мова твораў | беларуская |
![]() |
Наталля Вячаславаўна Вішнеўская (3 мая 1907, Коўна — 3 мая 1989, Ленінград) — беларуская паэтэса, рэдактар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Падчас І сусветнай вайны з бацькамі ў эвакуацыі ў Самарскай губерні. Пасля грамадзянскай вайны Вішнеўскія жылі на Случчыне. Тады пачала пісаць вершы. Уплыў на фарміраванне паэтэсы аказаў Я. Колас, які ўвёў яе ў літаб’яднанне «Маладняк» і дапамог стаць студэнткай МБПТ (1924). Удзельнічала ў 1-м з’ездзе «Маладняка» (1925). Публікавалася з 1926.
У 1928, на апошнім курсе вучобы, узяла шлюб з А. Дударам, з якім пазнаёмілася ў «Маладняку». Неўзабаве мужа арыштавалі і выслалі ў Смаленск. Паступіла ў БДУ (1929), аднак на працягу года яе творы не друкаваліся, яна не магла знайсці працы, часам галадала. У 1930 «Маладняк» і «Савецкая Беларусь» зноў пачалі друкаваць вершы Наталлі Вішнеўскай, але ў сувязі з узбуджэннем новай справы на А. Дудара і новымі допытамі, яна шукае паратунку ў Маскве (1930).
У Маскве працавала ў беларускай секцыі Дзяржвыдавецтва народаў СССР. Пасля яе ліквідацыі перайшла ў газету «Гудок», рэдагавала беларускую старонку. Там пазнаёмілася са сваім другім мужам А. Звонакам. У 1934 вярнулася ў Мінск. У 1936 па справах А. Дудара і А. Звонака зноў выклікалася на допыты. Арышту пазбегла, разам з маці падалася на Украіну, потым у Ленінград (1938), дзе выйшла замуж трэці раз за беларускага паэта Я. Бобрыка. З 1942 у Горкаўскай вобласці.
У 1945 вярнулася ў Ленінград, працавала бібліятэкарам. Выгадавала двух дзетдомаўскіх хлопцаў (абодва сталі капітанамі далёкага плавання). З 1962 на пенсіі. Да літаратурнай дзейнасці не вярнулася.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Бандарына З., Вішнеўская Н., Пфляўмбаум Я. Вершы. Мн., 1926.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маракоў Л. Тры замужжы Наталлі Вішнеўскай // Голас Радзімы. 1999. 10 — 17 чэрв.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Каўнасе
- Памерлі 3 мая
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэтэсы
- Рэдактары Беларусі
- Рэдактары паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Беларускамоўныя паэты
- Сябры літаратурнага аб’яднання Маладняк