Наталля Міхайлаўна Вадзянава
Наталля Міхайлаўна Вадзянава Наталля Вадзянава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1982[1][2][3] (41 год) |
Месца нараджэння | |
Рост | 176 см[5] |
Грудзі | 86,5 см[5] |
Стан | 61 см[5] |
Сцёгны | 61 см[5] |
Колер валасоў | русыя[5] |
Вочы | блакітныя[5] |
Памер адзежы | 34[5] |
Памер абутку | 38,5[5] |
Грамадзянства | |
web.archive.org/web/2012…[6] |
Ната́лля Міха́йлаўна Вадзя́нава (руск.: Ната́лья Миха́йловна Водяно́ва) (28 лютага 1982, Ніжні Ноўгарад) — расійская супермадэль, актрыса і філантроп.
«Два дні ў Маскве, тры — Ніжні Ноўгарад» — прыкладна такі стандартны графік наведвання Наталляй Расіі. Некалькі разоў у год яна абавязкова прылятае да маці і сястры ў Ніжні Ноўгарад.
Пачатак[правіць | правіць зыходнік]
Наталля Вадзянава нарадзілася ў беднай сям’і. Наведванне школы было цяжкім з-за вельмі бядотнага становішча сям’і — акрамя Наталлі ў сям’і расла малодшая сястра, інвалід ДЦП. Наташа не падумвала пра моду. Даношвала старыя маціны рэчы, перарабляла і перашывала на «сябе», імкнулася быць «не горш за астатніх», але гэта не заўсёды атрымоўвалася з-за абмежаваных сродкаў.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
- Педагагічны каледж г. Ніжні Ноўгарад
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
- Удзельнічала ў паказе калекцыяў Yves Saint-Laurent, Gucci, Calvin Klein. Яе здымалі для самых вядомых часопісаў моды — Vogue, Harper's Bazaar, W.
- Зьяўлялася тварам парфумэрнай маркі L’Oreal Paris.
- Здымалася для календара Pirelli.
- У 2003 стала афіцыйным «тварам і целам» кампаніі Calvin Klein.
- Па дадзеных Sunday Times, Наталя Вадзянава ўваходзіць у трэцюю сотню самых багатых людзей Вялікабрытаніі (у 2003 Наташа зарабіла 3.6 мільёна фунтаў стэрлінгаў).
- У 2007 пасля нараджэння сына Віктара вырашыла пакінуць кар’еру мадэлі і прысвяціць сябе сям’і і дабрачыннаму фонду.
- У 2009 зацверджана на месца вядучага паўфіналу песеннага конкурсу Еўрабачання, які праходзіць з Масквы.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Муж — брытанскі арыстакрат, мастак, англійскі лорд Джасцін Трэвар Бэрклі Портман.
- Выхоўвае траіх дзяцей. Сыноў Лукаса Аляксандра (нар. 2001 год), Віктара (нар. 2007 год) і дачка Нэву (нар. 2006 год).
Дабрачыннасць[правіць | правіць зыходнік]
- Заснавала ўласны фонд — «Аголенае сэрца» (The Naked Heart Foundation) для будаўніцтва дзіцячых пляцовак у правінцыйных гарадах Расіі
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 2001 — Агент «Страказа» — Брыджыт
- Знялася ў невялікай ролі ў фільме Фрэнсіса Форда Копалы «Раўнанне» з Білі Зэйнам.
- 2009 — Корак
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Lundy D. R. Natalia Vodianova // The Peerage
- ↑ Davos 2014 Participant List
- ↑ Lundy D. R. The Peerage Праверана 3 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж Наталья Водянова (англ.). FashionModelDirectory.com. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2012. Праверана 18 студзеня 2012.
- ↑ https://uk.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%92%D0%BE%D0%B4%D1%8F%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%D0%9D%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%8F_%D0%9C%D0%B8%D1%85%D0%B0%D0%B9%D0%BB%D1%96%D0%B2%D0%BD%D0%B0&oldid=37500736 Праверана 3 лістапада 2022.