Наталля Міхайлаўна Шахлевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталля Міхайлаўна Шахлевіч
Дата нараджэння 31 сакавіка 1970(1970-03-31) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы

Наталля Міхайлаўна Шахлевіч (нар. 31 сакавіка 1970, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла дзіцячую мастацкую школу № 1 і Мастацкі навучальна-вытворчы камбінат г. Мінска; у 1992 годзе скончыла архітэктурны факультэт БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура» (горадабудаўніцтва). У творчым супрацоўніцтве з А. Касцюкевіч абараніла дыплом па добраўпарадкаванні тэрыторыі і арганізацыі прадмета-прасторавага асяроддзя Нясвіжскага музейна-мемарыяльнага комплексу.

У 19921997 гадах працавала ў Беларускім філіяле Усесаюзнага НДІ тэхнічнай эстэтыкі ў аддзеле комплекснага праектавання прадметна-прасторавага асяроддзя прамысловых аб’ектаў, інтэр’ераў і рабочых прастор аператыўна дыспетчарскага кіравання ў энергасістэмах Беларусі і СНД; у 19982006 гадах вядучы дызайнер дызайн—цэнтра з доследна-эксперыментальнымі майстэрнямі «Белэнергабуддызайн» трэста «Белэнергабуд»; з 2006 года вядучы архітэктар філіяла «ЭнергаДызайнПраект» ААТ «Белэнергабуд»; з 2012 года галоўны архітэктар праектаў турэцкай кампаніі АК «EMSAS».

Твочрасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы — інтэр’еры Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь; — арганізацыя рабочых прастор і абсталяванне рабочых месцаў аператыўна-эксплуатацыйнага персанала пры рэканструкцыі і мадэрнізацыі энерга аб’ектаў Мінскіх кабельных сетак, Мінскіх ЦЭЦ-2, −3, −5, Гомельскай ЦЭЦ-2; праекты рэканструкцыі і мадэрнізацыі адміністрацыйнага будынку «Мінскводаканала», будынкі на вуліцы Машынабудаўнікоў, уваходнай групы збудаванняў прадпрыемства ААТ «Белэнергабуд» на вул. Чычэрына 19, адміністрацыйна-бытавога комплексу будуемай Беларускай АЭС, будынкі помпавай «Мінскводаканала», распрацоўка 8 праектаў «Капітальны рамонт жылых дамоў» з аўтарскім наглядам пры ўводзе гэтых аб’ектаў у эксплуатацыю; удзел у праектаванні і будаўніцтве гасцініцы «Прэзідэнт-гатэль», будаўніцтве гасцініцы «Рэнесанс» (Марыят), гасцінічнага комплексу аквапарка; удзел у праектаванні, будаўніцтве і арганізацыі экспазіцыі Цэнтральнага музейна-мемарыяльнага комплексу гісторыі, культуры і тэхнікі Беларускай энергасістэмы на Беларускай ДРЭС, музеяў Магілёўскай энергасістэмы і Стаўбцоўскіх электрычных сетак; удзел у распрацоўцы дызайну кніг, праспектаў і брашур па гісторыі айчыннай энергетыкі і г Мінска; — аўтарская распрацоўкі экспазіцый (стэндаў) Мінскіх Міжнародных выставак-кірмашоў і выстаўкі «CMI у Беларусі».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шахлевич Наталья Михайловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.