Наталля Мікалаеўна Паплаўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Наталля Паплаўская)
Наталля Мікалаеўна Паплаўская
Дата нараджэння 19 студзеня 1931(1931-01-19) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Георгій Георгіевіч Паплаўскі
Род дзейнасці мастачка, ілюстратарка
Вучоба
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Малюнак Н. Паплаўскай на паштовай марцы СССР

Наталля Мікалаеўна Паплаўская (19 студзеня 1931, г. Саратаў) — беларуская мастачка–графік. Жонка народнага мастака Беларусі Г. Г. Паплаўскага, маці мастачкі К. Г. Паплаўскай.

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1952), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1964). Вучылася ў Л. Лейтмана, П. Любамудрава, В. Волкава.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая як мастачка ў галіне кніжнай і станковай графіцы. Працуе ў тэхніках афорта, літаграфіі, а таксама акварэлі, гуашы, пяра. З 1956 года пачала браць удзел у мастацкіх выстаўках.

Выканала ў тэхніцы акварэлі (Браслаўшчына) (1975; цыкл «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», 1977), літаграфіі (серыі «Палессе», 1969; «Героі беларускіх казак», 1971) і інш.

Займалася афармленнем дзіцячай кнігі (беларускія народныя казкі, казкі народаў СССР, творы Р. Кіплінга, Ш. Перо і інш.), школьных падручнікаў.

Для твораў мастачкі характэрна вытанчанае пачуццё стылю, творчая фантазія, казачна–паэтычная інтэрпрэтацыя прыроды і народнага жыцця,

Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі; фондах БСМ; Міністэрства культуры Расіі, аб'яднанні «Цэнтральны дом мастака» у Маскве; мастацкім музеі г. Магілёва; мастацкіх галерэях Аполе і Варшавы (Польшча); прыватных калекцыях Беларусі, Расіі і Еўропы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў 1970 за дасягненні ў афармленні беларускіх выданняў. Дыплом 1-й ступені на ўсесаюзным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў 1978 за ілюстрацыі да кніжцы «Ладачкі-ладкі» (1977). Дыпломы імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» (1970, 1979) за цыкл работ на тэмы беларускіх казак. Удзельніца міжнародных кірмашоў у Балонні, конкурсаў дзіцячай кнігі ў Браціславе, Балонні, Лейпцыгу, Барселоне[1]. За выдатныя заслугі ў галіне выяўленчага мастацтва ў 2001 годзе Наталля Паплаўская была ўдастоеная медаля імя Францыска Скарыны[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]