Алекс Манукян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алекс Манукян
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вынаходнік, інжынер
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1901(1901-06-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1996(1996-07-10) (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Louise Manoogian Simone[d]
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Нацыянальны Герой Арменіі Ellis Island Medal of Honor
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алекс (Алек) Манукян (англ.: Alex Manoogian, арм.: Ալեք Մանուկյան; 28 чэрвеня 1901 Смірна, Асманская імперыя — 10 ліпеня 1996, Дэтройт, ЗША) — амерыканскі бізнесмэн, тэхнолаг і філантроп, прэзідэнт Армянскага ўсеагульнага дабрачыннага саюза (AGBU). Вядомы сваёй актыўнай дабрачыннай дзейнасцю ў карысць армянскага народа. Яго імя носяць рэзідэнцыя мэра Дэтройта, вуліцы ў Манрэалі, Ерэване.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алекс (Алек) Манукян нарадзіўся 28 чэрвеня 1901 года ў г. Смірна (Асманская імперыя). Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у мясцовых армянскіх школах. У 19 гадоў эміграваў у ЗША. Спачатку прыбыў у горад Брыджпарт (Канектыкут), дзе працаваў на фабрыцы і адначасна выкладаў армянскую мову на вечаровых курсах для сталых. Надалей пераяжаў з горада ў горад, у 1924 годзе асталяваўся ў Дэтройце. Там ён знайшоў працу на заводзе, што вырабляе аўтазапчасткі, а ў 1929 годзе заснаваў сваю ўласную кампанію, што стала транснацыянальнай Masco Corporation з гадавым прыбыткам больш 3 мільярдаў долараў.

У 1930-я гады Алекс Манукян уступіў у Армянскі ўсеагульны дабрачынны саюз (AGBU), а ў 1953 годзе быў абраны яго прэзідэнтам. У 1970 годзе, пасля таго як за 17 гадоў кіраўніцтва ён змог павялічыць капіталаўкладанні AGBU з 8 да 50 мільёнаў долараў, Манукяна абралі пажыццёвым прэзідэнтам гэтай дабрачыннай арганізацыі. За перыяд яго прэзідэнцтва (1953—1989 гады) актывы Саюза выраслі з 8 млн долараў да 105 млн долараў, прытым ён асабіста ўнёс на розныя праграмы з уласных сродкаў больш 40 млн долараў[2]. Манукян адмысловую ўвагу надаваў стварэнню армянскай адукацыі ў ЗША. У 1963 годзе ў Мічыгане была адкрыта прыватная школа Алекса і Мары Манукян[2]. У 1968 годзе ён стварыў культурны фонд А. Манукяна для падтрымкі праграм у армянскай дыяспары і ў Армянскай ССР[3]. Пераемніцай Алекса Манукяна на пасту прэзідэнта Саюза ў 1989—2002 гадах была яго дачка Луіза[4].

Алекс Манукян сканаў 10 ліпеня 1996 года ў Дэтройце. 17 ліпеня 2007 года ў знак прызнання яго заслуг перад Армянскай Апостальскай Царквой і армянскім народам яго пыл разам з пылам яго жонкі Мары Манукян быў перапахаваны ў Першапасадным Святым Эчміядзіне. Муж і жонка Манукян пахаваны насупраць музея-скарбніцы Святога Эчміядзіна, пабудаванага на іх сродкі. Паводле рашэння Армянскай Апостальскай Царквы штогод у перыяд Масленіцы Праабражэнскага паста праводзіцца асобнае памінанне Алекса і Мары Манукян[5].

Зноскі

  1. Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. а б Мкртчян Т. Г. Армянская диаспора в США (1960-е — 1990-е гг.). Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — Тамбов, 2015. — С. 120. Режим доступа: http://disser.tsutmb.ru/297 Архівавана 25 чэрвеня 2016.
  3. Мкртчян Т. Г. Армянская диаспора в США (1960-е — 1990-е гг.). Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — Тамбов, 2015. — С. 119. Режим доступа: http://disser.tsutmb.ru/297 Архівавана 25 чэрвеня 2016.
  4. Мкртчян Т. Г. Армянская диаспора в США (1960-е — 1990-е гг.). Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — Тамбов, 2015. — С. 121. Режим доступа: http://disser.tsutmb.ru/297 Архівавана 25 чэрвеня 2016.
  5. Масленица Преображенского поста в Армянской Апостольской Церкви

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Van Gelder, Lawrence (1996-07-13). "Alex Manoogian, 95; Perfected Design of Single-Handled Faucet". New York Times. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |1= (даведка)
  • Biography, by Steve Takesian
  • Alex and Marie Manoogian Interred in Holy Etchmiadzin Архівавана 14 жніўня 2009.
  • Armenian General Benevolent Union — AGBU
  • Алек Манукян
  • Алек Манукян (1901—1996)(недаступная спасылка)